Узрост маладосці. Пра сваю работу ў БРСМ успамінаюць нашы землякі, якія ў свой час узначальвалі райкам грамадскага аб’яднання

БРСМ 6 верасня адзначыў 20-годдзе з дня стварэння.
У 2002 годзе ў жыцці беларускай моладзі адбылася важная падзея: дзве магутныя арганізацыі – Беларускі саюз моладзі (БСМ) і Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ) аб’ядналіся ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ля вытокаў стварэння БРСМ стаяў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Выступаючы перад дэлегатамі
38-га аб’яднальнага з’езда БСМ і БПСМ, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што магутная аб’яднаная маладзёжная арганізацыя павінна стаць адной з апор нашага грамадства.
Пра сваю работу ў БРСМ успамінаюць нашы землякі, якія ў свой час узначальвалі райкам грамадскага аб’яднання.

Алег ТРАЦЦЯК:
– Выдатная, незабыўная пара, поўная планаў, багатая на падзеі і цікавыя моманты. Менавіта такім быў і застаецца час, калі маё жыццё, лёс, святы і будні непарыўна звязаны з работай спачатку ў Беларускім патрыятычным саюзе моладзі, а потым і ў Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі, райкам якога ўзначальваў з 2002 па 2006 гады. На якім патрыятычным пад’ёме ў навучальных уста-новах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях ствараліся пярвічкі БПСМ. Потым быў з’езд, калі маладзёжныя арганізацыі аб’ядналіся ў адну маналітную структуру БРСМ. І пачаўся вір спраў. Другое жыццё набыў будатрадаўскі рух! Ляхавіцкі райкам БРСМ тады ўвайшоў у тройку лепшых у Беларусі!
Сёння нават цяжка выдзе-ліць мерапрыемствы, падзеі, сустрэчы, акцыі, якія найбольш уразілі, запомніліся. Кожная з іх адметная, непаўторная, бо была напоўнена ідэямі, шчырасцю, натхнёнасцю.
Віншую землякоў з юбілеем БРСМ. Няхай юнацкі запал заўжды застаецца з вамі!

Ларыса ЮШКЕВІЧ:
– Да БРСМ заўсёды самыя цёплыя і шчырыя адносіны. І ў юбілейны год, у такую важкую 20-гадовую дату і, адпаведна, гісторыю віншую саюзнікаў і жадаю заўжды высока трымаць марку. З кастрычніка 2006 па кастрычнік 2013 года працавала першым сакратаром райкама БРСМ. Заўжды ўспамінаю гэты час, які напоўнены маладосцю, дзёрзкасцю, смеласцю, рамантызмам. Хацелася ўсюды паспець, ахапіць усіх сваёй увагай. І ў нас гэта атрым-лівалася. Самыя цёплыя ўспаміны – гэта жніўная гарачая пара і віншаванні маладым камбайнерам. Як жа яны чакалі віншаванні і падарункі ад БРСМ, заўжды радаваліся такім сустрэчам. Мы імкнуліся выхоўваць патрыётаў, ствараць адпаведнае асяроддзе. І сёння гэты накірунак у прыярытэце.
Часам не хапала дня, каб паспець наведаць пярвічкі ў калектывах і арганізацыях, сустрэцца за круглым сталом з вучнёўскай моладдзю. Але на час не зважалі.
Прывітанне і віншаванні ўсім пакаленням членаў БРСМ!