Добрушскія сустрэчы. Уражаннямі з Дня пісьменства дзеліцца дырэктар Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы
Сёлета сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў Добруш. На працягу 3-4 верасня тут праходзілі шматлікія выставы, круглыя сталы, сустрэчы, аб’яднаныя любоўю да беларускага слова.
Штогод у такіх святочных мерапрыемствах удзельнічаюць і ляхавічане.
– Традыцыйна імкнёмся трапіць на бібліятэчны дворык. Бібліятэкі Гомельшчыны сёлета падказалі нам нямала ідэй для ўвасаблення ў жыццё, – расказвае дырэктар Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Пляшэвіч. – Вельмі зацікавіла работа выязнога музея Вялікай Айчыннай вайны і магчымасць запрасіць яго ў свой горад.
А яшчэ ў Добрушы ляхавічане зноў сустрэліся са сваім земляком Алесем Бадаком. Ён, дарэчы, сёлета стаў адным з пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» за кнігу «Уладар ветру».

