Час раздзяляць. Інтэрв’ю на тэму збору другаснай сыравіны

Збор другаснай сыравіны па-ранейшаму застаецца пытаннем дзяржаўнай важнасці і з эканамічных, і з экалагічных пазіцый. Не змяншаецца і актуальнасць паасобнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Але даводзіцца канстатаваць, што паасобным зборам бытавых адходаў займаюцца далёка не ўсе грамадзяне. Некаторыя з недаверам ставяцца да гэтай ідэі, маўляў, «усе адходы звальваюцца ўсё роўна ў адно цэлае». Іншыя думаюць, што сартаванне займае шмат часу. Трэція проста не жадаюць гэтым займацца. Паспрабуем разабрацца ў далёка не другаснай тэме. Больш падрабязна – у размове з галоўным спецыялістам аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталляй Маслоўскай.

– Як у нашым раёне ідуць справы з паасобным зборам другасных матэрыяльных рэсурсаў?
– Нагадаю, што другасная сыравіна – гэта кардон, папера, пластык, полі-этылен, шкло. Усе гэтыя рэчы могуць выкарыстоўвацца паўторна ў той ці іншай вытворчасці ў якасці сыравіны і таму з’яўляюцца крыніцай дадатковых матэрыяльна-тэхнічных запасаў. Адзначу, пытанне збору і нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў – на пастаянным кантролі раённай улады. Выдатна спраўляюцца з даведзенымі заданнямі па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», аддзел па адукацыі райвыканкама, цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, сельвыканкамы. Многія выканалі ўжо нават гадавое заданне. Іншым варта падцягнуцца.
На жаль, жыхары раёна не надта адказна ставяцца да паасобнага збору, а значыць, да экалагічнай бяспекі: выкідваюць усе адходы разам, што не толькі нерацыянальна з эканамічнага погляду, але і шкодна для навакольнага асяроддзя. Таму неабходна больш сур’ёзна ставіцца да азначанай тэмы і актывізаваць работу па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў як фізічным, так і юрыдычным асобам.

– Якія меры прымаюцца, каб зацікавіць жыхароў прыватнага сектара ў паасобным зборы ДМР?

– У чым плюс эксплуатацыі пластыкавых кантэйнераў?

– Калі ласка, раскажыце падрабязней пра дагавор на атрыманне і выкарыстанне кантэйнераў.

Працяг чытайце ў матэрыяле «Час раздзяляць»  у «Ляхавіцкім весніку» ад 7 верасня 2022 года.