Два сезоны камунальнага года. Пытанне гатоўнасці аб’ектаў гаспадарчага комплексу Ляхавіцкага раёна да работы ва ўмовах восені-зімы

Спачатку на апаратнай нарадзе, а праз тыдзень і ў фармаце пасяджэння раённага выканаўчага камітэта разглядалася пытанне фактычна «месячнай» гатоўнасці. За арыенцір звычайна бярэцца сярэдзіна кастрычніка, але калі і далей усё пойдзе па такім жа, як у першую дэкаду верасня, графіку, адкрыццё ацяпляльнага сезона можа здарыцца і раней.

Пытанне тычылася гатоўнасці аб’ектаў гаспадарчага комплексу Ляхавіцкага раёна да работы ва ўмовах восені-зімы. І першае папярэджанне аб тым, што ацяпляльны сезон зусім не за гарамі, мы ўжо атрымалі – фактам рэзкай змены дзённых жнівеньскіх плюс 30 градусаў на практычна ў дзесяць ніжэйшыя начныя тэмпературы першага тыдня каляндарнай восені. Для тых, хто «грэе» (камунальнікаў напрыклад), год складаецца не з чатырох, а з двух сезонаў – ацяпляльнага і перыяду падрыхтоўкі да яго. На наступны дзень пасля завяршэння першага зноў пачынаецца другі.
Як нагадаў у выступленні на верас-нёўскім пасяджэнні раённага выка-наўчага камітэта намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Галяк, суб’екты гаспадарання абавязаны былі завяршыць афармленне пашпартоў гатоўнасці да работы ў халодны перыяд 2022/2023 года да пачатку верасня.
У раёне налічваецца 50 цеплагенерыруючых устройстваў і 110 спажыўцоў цеп-лавой энергіі. Па стане на першы дзень восені, усе атрымалі дакументальнае пацвярджэнне гатоўнасці да работы ва ўмовах восені-зімы.
На тэрыторыі Ляхавіччыны знаходзіцца шэсць аб’ектаў – спажыўцоў электрычнай энергіі, аснашчаных прыёмнікамі першай катэгорыі электразабеспячэння. У выпадку аварыйных сітуацый на цэнтральных сетках іх бесперабойнае сілкаванне энергіяй магчыма за кошт задзейнічання дызельных электрастанцый. Апошнія падлічаны, функцыянальна правераны і, як прагучала, знаходзяцца ў тэхнічна спраўным стане.
У працяг тэмы можна адзначыць таксама і факт наяўнасці ў раёне
36 аўтаномных крыніц электрасілкавання (25 мабільных і 11 стацыянарных). Але не ўсё ў гэтым плане цудоўна: з 24 МТФ і МТК раёна кропкамі падключэння электрычных генератараў абсталяваны 19. Гэта азначае, што пры існуючым становішчы і ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі (асабліва моцным ветры, напрыклад) пяць МТФ ААТ «Шлях новы» рызыкуюць застацца без электрычнасці.
Галоўнай жа «крыніцай» цеплазабеспячэння раёна з’яўляецца і застаецца КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».

Працяг чытайце ў матэрыяле «ЛВ» «Два сезоны камунальнага года» ад 10 верасня 2022 года.