Следства са знакам якасці. 12 верасня ў Следчага камітэта асаблівая дата – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства

– Год за годам наша структура паслядоўна развівалася, удасканальваліся метады расследавання, паляпшалася якасць следства, пашыралася матэрыяльна-тэхнічная база. Але асноўны падыход у рабоце застаецца нязменным: галоўнае – гэта чалавек, абарона яго правоў. Дэвіз Следчага камітэта – «Закон. Справядлівасць. Айчына». Наша задача не абвінаваціць, а даказаць, вінаваты чалавек ці не, не проста накіраваць справу ў суд, а разабрацца, чаму так атрымалася. Таму ў праблему кожнага чалавека ўнікаем да дробязей, устанаўліваем прычыны, што прывялі да супраць-праўных паводзін. А створаная шматузроўневая сістэма практычна поўнасцю выключае прыцягненне да крымінальнай адказнасці невінаватых, – адзначае начальнік Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Траяноўскі.
Час паказаў, што дзякуючы з’яўленню новай структуры ў сістэме праваахоўных органаў больш аб’ектыўна і аператыўна расследуюцца крымінальныя справы любой складанасці, і бадай самае важнае – забяспечваецца спакойнае, камфортнае і бяспечнае жыццё грамадзян.
– З пачатку гэтага года су-працоўнікі райаддзела СК за-вяршылі расследаванне больш як 80 крымінальных спраў, з якіх восем – цяжкія злачынствы.
У ходзе расследавання грамадзянам кампенсаваны прынесеныя злачынствамі страты на суму звыш 12 тысяч рублёў. Пра высокую якасць следства гаворыць і той факт, што па завершаных следчымі крымінальных справах не дапушчаны факты незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, незаконнага затрымання, вынясення судом апраўдальных прыгавораў, накіравання крымінальных спраў для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання. Адзначу, апошнім часам павялічваецца колькасць крымінальных спраў, узбуджаных па фактах крадзяжоў, а таксама злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Прычым падман праз інтэрнэт становіцца ўсё больш распаўсюджаным, –
раскрывае падрабязнасці работы начальнік РАСК.
Адданасць прафесіі немагчыма вымераць сухімі лічбамі статыстыкі, але вынік відавочны, і яго адчуваюць землякі, якія жывуць, вучацца, працуюць, выхоўваюць дзяцей у свабоднай і бяспечнай краіне, і ведаюць, што ім у выпадку неабходнасці заўжды дапамогуць абараніць парушаныя правы. Аляксандр Траяноўскі адзначае: быць следчым – вялікая адказнасць, бо ўдзельнічаеш у вырашэнні лёсу чалавека, і тут памылкі недапушчальныя. Такая прафесія патрабуе смеласці, настойлівасці, самавалодання. Не абысціся без арганізатарскіх якасцей, умення знаходзіць падыход да людзей. Важныя і прафесійныя навыкі, аналітычныя здольнасці.
– Дзякуючы ўмеламу спалучэнню юрыдычных ведаў і псіхалагічных падыходаў, дасканаламу збору доказаў і граматнай ацэнцы фактаў, супрацоўнікі райаддзела аператыўна і якасна выконваюць пастаўленыя задачы. Работа патрабуе пастаяннага напружання – і фізічнага, і маральнага, бо неабходна амаль кругласутачна быць гатовым неадкладна прыбыць на тое ці іншае здарэнне, якасна правесці следчыя дзеянні. Усе нашы супрацоўнікі на высокім узроўні спраўляюцца з гэтымі абавязкамі, актыўна супрацоўнічаюць з міліцыяй і іншымі праваахоўнымі органамі, прымаюць меры па ўстанаўленні асобы злачынцы, абароне парушаных правоў пацярпелага, забеспячэнні прынцыпу «непазбежнасць пакарання», – расказвае Аляксандр Траяноўскі.
Ляхавіцкі райаддзел СК – адзін з лепшых на Брэстчыне. Гонар падраздзялення – вопытныя супрацоўнікі Дзмітрый Гатоўчыц, Міхаіл Ланкуць, Віталій Валошын, Аляксандр Еўхач, якія працуюць з моманту заснавання аддзела і ўносяць істотны ўклад у паспяховую работу. Дасягнуць поспехаў ім дапамагаюць асабістыя якасці: адказнасць, добрасумленнасць, дысцыплінаванасць, імкненне да самаўдасканалення. Дарэчы, старшы следчы Міхаіл Ланкуць узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені.
Раўняецца на сваіх больш вопытных калег і маладое папаў-ненне – Дзмітрый Карлюк, Яўгеній Санюта, Паліна Гурыновіч, якія, нягледзячы на непрацяглы тэрмін службы, дабіваюцца нядрэнных вынікаў. Заўсёды жаданы і чаканы ў невялікім, але дружным і зладжаным калектыве РАСК ветэран падраздзялення, яго кіраўнік з 2012 па 2020 гады Віталій Лабанаў. І сёння яго парады, падказкі запатрабаваны ў калег.
– Напярэдадні прафесійнага свята жадаю ўсім супрацоўні-кам Следчага камітэта моцнага здароўя, поспехаў у службе на карысць беларускага народа і дзяржавы, невычарпальнай энергіі і дабрабыту. Словы асаблівай павагі і падзякі –
ветэранам следства, тым, хто ўкладваў душу ў прафесію. Ваш вопыт – вялікая каштоўнасць, мы заўсёды яго ўлічвалі і будзем так працаваць і далей, – віншаванне ад начальніка Ляхавіцкага РАСК.

Галіна КАНЬКО.