Служба, што гарантуе наш спакой. 40 гадоў на варце спакою ляхавічан

Калі маёмасць пад надзейнай аховай, тады і на душы лёгка і спакойна. І гэтыя важныя адчуванні ў прамым сэнсе гарантуюць супрацоўнікі Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, калі скарыстацца іх паслугамі. Вось ужо чатыры дзесяцігоддзі служба дня і ночы доблесна ахоўвае спакой ляхавічан. На мінулым тыдні ўрачыстасці з юбілейнай нагоды прымалі ветэраны, супрацоўнікі, работнікі аддзялення па ахове аб’ектаў г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела аховы.

Ранішняя нарада напоўнілася шчырымі словамі падзякі за добрасумленную службу, пажаданнямі лёгкіх і спакойных будняў. Святочнасць моманту з ляхавіцкімі вартаўнікамі раздзялілі начальнік Баранавіцкага аддзела аховы Уладзімір Філімоненка, намеснік начальніка Віктар Скараход.
Уладзімір Філімоненка адзначыў высокі ўзровень работы, заўсёдную падрыхтаванасць да справы і выдатную службу. У гэты дзень у адрас шэрага супрацоўнікаў за праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы былі агучаны падзякі.
Ранішняя нарада напоўнілася шчырымі словамі падзякі за добрасумленную службу, пажаданнямі лёгкіх і спакойных будняў. Святочнасць моманту з ляхавіцкімі вартаўнікамі раздзялілі начальнік Баранавіцкага аддзела аховы Уладзімір Філімоненка, намеснік начальніка Віктар Скараход.
Уладзімір Філімоненка адзначыў высокі ўзровень работы, заўсёдную падрыхтаванасць да справы і выдатную службу. У гэты дзень у адрас шэрага супрацоўнікаў за праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы былі агучаны падзякі.
Цеснае супрацоўніцтва аддзела па ахове аб’ектаў і РАУС дае свае вынікі. Неаднойчы менавіта супрацоўнікі аховы выяўлялі правапарушэнні, затрымлівалі злодзеяў. Вартавыя парадку – чаканыя госці на любым дзіцячым свяце, іх майстар-класы заўжды відовішчныя і па-знавальныя. Начальнік РАУС Уладзімір Максімчык узнагародзіў нагруднымі юбілейнымі знакамі «Беларускі саюз афіцэраў. 30 гадоў» начальніка аддзялення Аляксандра Хітрыка і камандзіра аддзялення Андрэя Андрэева. Сваіх адрасатаў знайшлі і граматы за шматгадовае і плённае супрацоўніцтва.
З 1982 года ў нашым райцэнтры пачала працаваць пазаведамасная брыгада. Штат невялікі – шэсць вартаў-нікоў, чатыры дзяжурныя, столькі ж
электраманцёраў і, між іншым, тры матацыклісты. А ахову па горадзе ў той час нёс мотапатруль. Сярод першых гучыць прозвішча Мар’яна Трафімава, які ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю аховы. З цягам часу да гандлёвых кропак, што знаходзіліся пад аховай, сталі дадавацца і прамысловыя аб’екты. Начальнікам аховы пры Ляхавіцкім РАУС назначаны Валянцін Якубец,
з 1990 года – Станіслаў Марчык. Расла колькасць аб’ектаў, якія выбіралі быць пад надзейнай аховай, папаўняўся і штат, мадэрнізаваўся і аўтапарк. Амаль тры гады падраздзяленне ўзначальваў Іван Назараў, пасля – Міхаіл Прыгуноў. Час ішоў наперад, а разам з ім мянялася і методыка работы. Устанаўлівалася новая аўтаматызаваная сістэма ахоўнай сігналізацыі, укаранялася прынцыпова новая сістэма кантролю за работай нарадаў міліцыі, электраманцёраў АПС і вартавога складу.
Сёння каманду надзейных людзей, адданых справе, верных прафесіі ўзначальвае Аляксандр Хітрык.
… Кожную ноч, калі ў горадзе пануюць цішыня і цемра, вуліцы нашага райцэнтра патрулюе міліцэйская машына са спецыяльным маячком. Пад увагай супрацоўнікаў у форме – магазіны і склады, адміністрацыйныя будынкі і памяшканні з асабістай маёмасцю грамадзян. Яны адказныя за наш спакой. Няхай ваша служба пад знакам савы заўжды будзе такой моцнай, вернай, надзейнай абаронай для землякоў.
Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.