Сапраўдныя патрыёты захаваюць Беларусь квітнеючай і незалежнай. Дарагія землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь – Днём народнага адзінства!

Дзень народнага адзінства – маладое свята нашай суверэннай дзяржавы. Да віншаванняў любімай Беларусі далучаюцца актывісты БРСМ з СШ № 2. І, канешне, усе ляхавічане.

Дарагія землякі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь – Днём народнага адзінства!

Мы адзначаем свята і адначасова падзею, якая дапамагла беларускаму народу засвоіць адзін з найважнейшых урокаў гісторыі: толькі аб’яднаўшы намаганні ўсіх грамадзян, можна захаваць свабоду і незалежнасць. У гэты дзень мы асабліва выразна ўсведамляем сябе грамадзянамі адзінай і суверэннай дзяржавы.
У нашым раёне ў добрым суседстве жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, якія спавядаюць розныя рэлігіі і палітычныя погляды. Усе мы вельмі розныя, але кожны ўносіць свой уклад у развіццё эканомікі, культуры, грамадскіх адносін, кожны заслугоўвае павагі і ўвагі. Няхай у нашым жыцці заўсёды будзе месца ўзаемаразуменню і ўзаемадапамозе ў імя спакою і дабрабыту родных і блізкіх, росту і працвітання раёна.
Дарагія ляхавічане! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, утульнасці, дабра і згоды, мірнага неба, стваральнай працы і дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.             РАЁННЫ САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары ляхавіцкага краю!
Віншую вас з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!
Дзень народнага адзінства – гэта падзея, якая дапамагла нашаму народу засвоіць адзін з найважнейшых урокаў гісторыі: толькі аб’яднаўшыся, можна захаваць свабоду і незалежнасць. У гэты дзень мы асабліва выразна ўсведамляем сябе грамадзянамі дзяржавы, якая валодае багатым прыродным, культурным і чалавечым патэнцыялам. Згуртаванасць нашага народа і яго духоўнае яднанне – важныя складнікі паспяховага развіцця і росквіту Рэспублікі Беларусь.
Жадаю з кожным днём станавіцца мацней духам, верыць у сябе, у свой народ, у агульны поспех. Няхай эканамічныя, інтэлектуальныя і спартыўныя перамогі надаюць усім нам сіл для новых дасягненняў у мірнай краіне сярод мірных людзей. Дабрабыту і дабра вашым сем’ям!
Людмiла Жалнерчык,
дэпутат Палаты прадстаўнiкоў.