Грані адзінства. У мінулы аўторак Баранавічы сталі кропкай, дзе прайшоў чарговы адкрыты дыялог «Адзінства. Ісціна. Будучыня»

Дыялогавая пляцоўка праходзіла ў рамках рэспубліканскага марафону пад назвай «17 граней адзінства». Гэты грамадска-палітычны марафон з горада ў горад набліжаў чаканую падзею для беларусаў – Дзень народнага адзінства. Самае маладое свята сёння аб’яднала мільёны нераўнадушных сэрцаў патрыётаў, якія не здрадзяць любімай краіне, вераць у яе адзінства і берагуць гэтую каштоўнасць. Варта адзначыць, што такі важкі праект праходзіць пад шэфствам РГА «Белая Русь» і пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Сярод удзельнікаў адкрытага дыялогу, які ладзіўся ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, – і ляхавічане. Кола пытанняў і тэм, як заўжды, шырокае – моманты, што хвалююць грамадскасць і патрабуюць адпаведнай увагі і рэагавання. Акцэнты на нацыянальнай ідэі беларусаў, сілы патрыятызму, партыйнае будаўніцтва. Безумоўна, закранулі адносіны з брацкай Расіяй, стасункі з Захадам і іншыя. Сёння ляхавічане дзеляцца сваімі ўражаннямі з «ЛВ».

Наталля Мацкевіч:
– Асабліва радуе вось гэты палітычна-грамадскі інтарэс, які ў апошнія гады ўключыў беларусаў у абмеркаванне на-
дзённых праблем. Сёння мы разважаем пра нашу нацыянальную ідэю. І нас гэта сапраўды хвалюе. Хто мы, што зрабіла нас такімі, якія мы ёсць сёння. Мы талерантныя, адкрытыя ўсяму свету. Мы мірныя, мы ніколі не пачыналі вайны, не нападалі, жылі з адкрытым сэрцам і душой. Але не прывядзі гасподзь закрануць нашы суверэнітэт і годнасць. Мы гасцінныя, цярплівыя. І гэта ў многім паўплывала на тое, як мы сёння жывём.
А дата 17 верасня асабіста для мяне – як напамін, што толькі ў адзінстве, разам можна вытрымаць любое выпрабаванне. Магчыма, гэта яшчэ адна рыса беларусаў – яны дружныя, трымаюцца адзін за аднаго, бо ведаюць: вельмі лёгка страціць тое, што ёсць, і так складана будаваць нанова. Тым больш і сённяшні прыклад суседняй Украіны даў вельмі не мірны, але жыццёвы ўрок: без адзінства міру не бывае.
У нас моцнае братэрскае сяброўства з Расіяй – гэта партнёр, падтрымка сябра, і з ім нам лёсам наканавана крочыць па жыцці.
Асабліва прыемна было чуць шматлікія меркаванні наконт нацыянальнай ідэі беларусаў, як яна фарміравалася.
Яшчэ адно пытанне, якое хвалюе мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – партыйнае будаўніцтва. Я толькі за. Гэта своеасаблівая планка дысцыпліны. Партыя – гэта перакананыя людзі, упэўненыя ў сваіх пазіцыях, са сваім статутам і мэтамі жыццядзейнасці ў грамадстве. Гэта не проста існаванне дзеля існавання –
гэта ўдзел як у палітычных працэсах, так і грамадскіх. Гэта эвалюцыйны шлях развіцця грамадства: веды і вопыт членства толькі пазітыўна ўплываюць на агульную палітычную адукаванасць грамадзян. І пасля падзей 2020 года гэты актыўны інтарэс да лёсу, далейшага нашага развіцця, месца на палітычнай карце
свету ўзрос. Безумоўна, кансалідацыя грамадства стала магчымай дзякуючы нашаму лідару – яго ўпэўненасці ў правільным выбары курсу, стойкай пазіцыі, якая не церпіць двайных стандартаў. Сёння наша краіна выдатна трымае пазіцыі. Няхай так і будзе: хочацца, каб маладое пакаленне ведала, хто мы такія, якім шляхам ідзём, чаму сёння маем такое геапалітычнае становішча, тады і разуменне будзе адпаведнае.

Леанід Калбаса:
– Як старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» мне гэты форум асабліва запомніўся тэмай партыйнага будаўніцтва. Безумоўна, партыйная сістэма, яе дзейнасць – абавязковы элемент будаўніцтва цывілізаванага грамадства. Толькі важна разумець, што нам патрэбна якасная партыйная сістэма, якая, у першую чаргу, абараняе дзяржаўныя інтарэсы і інтарэсы беларусаў. Гісторыя Захаду прадэманстравала, што за многапартыйнасцю можа хавацца і, у тым ліку, асабісты карысны інтарэс, прыкрыты лжывым клопатам за «намаляваную дэмакратыю», напрыклад. Важна было пачуць кампетэнтны і абгрунтаваны адказ наконт пытання партыйнага будаўніцтва тых, хто непасрэдна працуе над будучым законам. Сярод удзельнікаў дыскусіі – члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Фармат сустрэчы – дыскусія. Былі і згоды, і, у пэўным сэнсе, – спрэчкі, кожная дэлегацыя прыехала са сваім меркаваннем, якім і імкнулася падзяліцца. Здаецца, што за апошнія гады такі фармат палюбіўся беларусам. І тут адчуваецца еднасць нашага народа.
І гэта маладое дзяржаўнае свята нібы падказала нам гэта слова –
адзінства, якое так пасуе і крочыцьпобач па жыцці з беларускім народам. Мы заўжды трымаліся за сваё, бераглі свае граніцы, мы не дзелімся і не сварымся, мы збіраемся разам і вырашаем праблему. Наша еднасць – у жаданні зберагчы Беларусь, наша адзінства –
у нашым штодзённым клопаце. Беларуская талака – вялікая сіла ў любой справе.
На марафоне закраналі тэму беларускай нацыянальнай ідэі. Выкладчыкі БарДУ прапанавалі акрэсліць яе як «Я – беларус»,
а ляхавіцкая дэлегацыя абазначыла гэта такім тэрмінам, як «беларускасць». Дзе б мы ні знаходзіліся, у розных кутках свету, з самымі рознымі людзьмі, мы заўсёды непарыўныя з беларускасцю.