Сябры, цудоўны наш саюз!

Аляксандр Цыральчук уручае Грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Яніне Гацура.

24 кастрычніка 1943 года ў Машукоўскім лесе выйшаў першы нумар “Совецкага патрыёта”. І вось роўна праз 70 гадоў “Ляхавіцкі веснік” запрасіў сяброў на свой юбілей.

Урачыстасці праходзілі ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. З першых хвілін адчувалася, што пад гэтым дахам сабраліся аднадумцы, якім хораша разам. Апладысментамі сустракала зала Вікенція Бурло, які стаяў ля вытокаў раёнкі…

Першы і надзвычай ганаровы падарунак – віншавальны адрас ад старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара супрацоўнікам рэдакцыі з нагоды 70-годдзя выхаду ў свет першага нумара газеты.

Вельмі цёпла яшчэ перад пачаткам урачыстасці «веснікаўцаў» павіншаваў намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык.

Калектыў рэдакцыі, былых супрацоўнікаў, чытачоў выдання шчыра вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Вячаслаў Сельмановіч.

Шмат добрых слоў у адрас людзей, якія працавалі і працуюць у “ЛВ”, сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Цыральчук. Аляксандр Аляксандравіч уручыў Грамату Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта галоўнаму рэдактару Вользе Барадзіной, Пісьмо падзякі аблвыканкама – адказнаму сакратару Святлане Стыкуць. Вікенцій Бурло і галоўны бухгалтар рэдакцыі Яніна Гацура атрымалі граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Кансультант упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязяў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Анатолій Шычко разам з віншаваннямі прывёз і ўзнагароду: Грамата Міністэрства інфармацыі ўручана фотакарэспандэнту Сяргею Варановічу.

Апладысментамі сустрэлі газетчыкі і госці пранікнёнае віншаванне старшыні раённага Савета дэпутатаў Яўгенія Юрлевіча.

На юбілей раёнкі прыехалі старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Георгій Тамашэвіч, кіраўнік  аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Ляўковіч і яго намеснік Юлія Цікунова,  галоўныя рэдактары абласной газеты “Заря” і баранавіцкай аб’яднанай “Наш край” Аляксандр Лагвіновіч і Міхаіл Шубіч. Георгій Тамашэвіч павіншаваў з прысваеннем звання “Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў” загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі “ЛВ” Аліну Лапіч. Таксама ўручыў граматы Беларускага саюза журналістаў і абласной арганізацыі БСЖ, адпаведна, загадчыкам аддзелаў радыёінфармацыі і эканомікі і вытворчасці Галіне Канько і Івану Каваленку.

А яшчэ былі шчырыя віншаванні ад кіраўнікоў СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”, СВК “Ляхавіцкі” Вячаслава Жукоўскага, Леаніда Лейчанкі, Аляксандра Вітко. Цёплыя словы пра раёнку і ”веснікаўцаў” гаварылі начальнік фінансавага аддзела, аддзелаў адукацыі, фізкультуры і спорту; ідэалагічнай работы, па справах моладзі і культуры райвыканкама Ірына Маляр, Леанід Калбаса, Ніна Прыхач, дырэктар ЦБУ № 117 ААТ “ААБ Беларусбанк” Вольга Кучэйка, начальнікі раённых вузлоў электрычнай і паштовай сувязі Анатолій Лукашэвіч і Вольга Арэхва, раённага аддзялення Брэстаблсаюздруку Святлана Саладуха. Былі віншаванні і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў культуры, аўтацэнтра “Вікторыя”, чытачоў і верных сяброў раёнкі .

Шэраг сённяшніх і былых газетчыкаў узнагароджаны граматамі і пісьмамі падзякі райвыканкама і райсавета, рэдакцыі “Ляхавіцкага весніка”. Неаднойчы гучалі шчырыя словы ў адрас тых, чый лёс надоўга быў звязаны з раёнкай. Іосіф Карпыза, Фёдар Лапанік, Лілія Гілеп, Святлана Фокіна, Галіна Шадура – гонар “Весніка”. Прыемна, што радасць юбілею раздзялілі і самыя адданыя пазаштатныя аўтары “ЛВ” – Людміла і Васілій Ясевічы, Марыя Махнавец, Валянціна Пабягайла і іншыя.

Прэміі рэдакцыі атрымалі і паштавікі – пераможцы традыцыйнага конкурсу на самую выніковую падпіску на “ЛВ”.

Калектыў раёнкі шчыра ўдзячны гарадскому Дому культуры і асабіста дырэктару Людміле Ламака, цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на чале з Людмілай Юнік за падрыхтоўку і правядзенне свята і той непаўторна-ўзвышаны настрой, які яны дапамаглі стварыць на імянінах раёнкі.

One thought on “Сябры, цудоўны наш саюз!

  • 31/10/2013 в 07:31
    Permalink

    Действительно прекрасный и плодотворный союз! Сегодня не так часто встретишь самоокупаемую газету. Дальнейших творческих вам успехов и побед, коллектив редакции.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *