Крэатыўны «Школьны бум». Лепшы падарунак для настаўніка – шчырая любоў яго вучняў

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам – Днём настаўніка – усіх, хто працуе ў педагагічнай сферы і ветэранаў педагагічнай працы.

Школа – гэта не толькі падручнікі і сшыткі, старанная вучоба
і доўгачаканыя канікулы… Гэта яшчэ і творчасць – крэатыўная, з запалам і жаданнем знайсці нешта новае, арыгінальнае і незвычайнае. Рабятам з Навасёлкаўскай сярэдняй школы
ў гэтым плане пашанцавала: тутэйшая газета «Школьны бум» (дарэчы, актыўны ўдзельнік праекта «ЛВ» і аддзела па адукацыі «Школьны дзённік») дае шмат магчымасцяў для творчасці. І ў гэтым немалая заслуга педагога-арганізатара Кацярыны Палош. Яна для вясковых рабят не толькі настаўніца, бясспрэчны аўтарытэт, але і добры сябар. З днём настаўніка!