5 кастрычніка — Дзень утварэння падраздзяленняў крымінальнага вышуку. У РАУС г. Ляхавічы ўручаны нагрудныя знакі адрознення

5 кастрычніка — Дзень утварэння падраздзяленняў крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў.

Служба не навідавоку.   Прафілактыка, выяўленне, спыненне злачынстваў, вышук асоб, якія іх учынілі, тых, хто хаваецца ад праваахоўных органаў і ўхіляецца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці,  і іншае –   штодзённыя  задачы супрацоўнікаў  крымінальнага вышуку.

Калектыў, які сёння ўзначальвае маёр міліцыі Віталій Давідоўскі,  вызначаюць не толькі прафесіяналізм і адказнасць, але і цесная сувязь з былымі калегамі  ветэранамі міліцыі, багаты вопыт якіх запатрабаваны і сёння.
У Дзень утварэння падраздзяленняў крымінальнага вышуку МУС у РАУС ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік міліцыі Уладзімір Максімчык уручыў нагрудны знак адрознення “За адданасць службе”  маёру міліцыі Андрэю Чаранкевічу. Ветеранам крымінальнага вышуку разам з віншаваннямі і пажаданнямі даўгалецця – нагрудныя знакі адрознення “За прафесійныя заслугі”.
Узнагародамі адзначаны Генадзій Савасцюк і Віталій Андрушкевіч.
Мікалай СМАРШЧОК, намеснік начальніка РАУС.