У Ляхавіцкім раёне працуюць назіральныя камісіі

Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць прафілактычную работу па папярэджанні пажараў у жылым сектары. Павышаная ўвага надаецца домаўладанням вяскоўцаў – менавіта ў сельскай мясцовасці сёлета зарэгістравана найбольшая колькасць пажараў, асноўная прычына якіх ў невыкананні правілаў бяспекі , як правіла, у асенне-зімовы перыяд.
На гэты раз выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшынямі Альхоўскага і Конькаўскага сельвыканкамаў наведалі інвалідаў і адзінокіх пажылых дзеля вывучэння ўмоў пражывання і аказання неабходнай дапамогі.
Увагу, у першую чаргу, звярталі на тэхнічны стан газавага абсталявання, печаў і электраправодку. Кансультавалі па пытаннях выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння, тлумачылі правільнае карыстанне пячным ацяпленнем і адкрытым агнём і іншыя тэмы, якія тычацца пажарнай бяспекі ў штодзённым жыці. Нагадалі парадак дзеянняў пры пажары і тэлефонныя нумары службы выратавання – 101 , ці 112.
Для замацавання атрыманай інфармацыі былі ўручаны памяткі з патрабаваннямі пажарнай бяспекі.
Падчас дзейнасці назіральнай камісіі ўразлівай катэгорыі землякоў ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, набытыя за кошт сродкаў раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. А раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа перадала сілкавальныя элементы да тых АПА, у якіх зышоў тэрмін службы.

Юлія ЛЕШЫК, спецыяліст РАНС.