Як у Ляхавічах манітораць цэны. Каментарый дае намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама

Андрэй НАВАГРАН, намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама:

– Цэнавая сітуацыя ў краіне стала прадметам жорсткай крытыкі Прэзідэнта. Размова на нарадзе з эканамічным блокам ішла пра рознічны гандаль, рост цэн, даступнасць тых ці і ншых тавараў. Менавіта гэтыя пытанні асабліва хвалююць насельніцтва, бо істотна ўплываюць на ўзровень жыцця.

Штотыднёвы маніторынг цэн, які не першы год праводзяць аддзел эканомікі райвыканкама, прафсаюзы, закранае магазіны ўсіх формаў уласнасці: і гандлёвыя сеткі, і прыватныя гандлёвыя кропкі, і спажывецкую кааперацыю. Сабраная інфармацыя перадаецца ва ўпраўленне гандлю і паслуг аблвыканкама, а пры выяўленні парушэнняў – у кантралюючыя органы. Дарэчы, у поле іх зроку раней трапілі і магазіны адной з гандлёвых сетак у нашым раёне, былі прыняты адпаведныя меры.

Нягледзячы на тое, што чарговы маніторынг праводзілі ў мінулы аўторак, у пятніцу ўжо з раніцы нашы спецыялісты зноў выйшлі маніторыць цэны. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў з 6 кастрычніка спыніць іх рост. І наша задача – папярэдзіць магчымыя злоўжыванні ў сферы гандлю. Практыка кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў будзе актывізавана і пашырана, уводзіцца татальны кантроль за цэнамі на харчовыя і нехарчовыя групы тавараў.

👉 Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на сваім сайце размясціла анлайн-анкету , праз якую грамадзяне могуць напрамую паведаміць пра рост цэн.

Анкета МАРТ по вопросам роста цен
Если Вы обратили внимание на рост цены на определенный товар, сообщите в МАРТ для принятия мер реагирования (сравнению подлежат одинаковые товары: одного и того же производителя, объема, веса и иных качественных характеристик).
Обращаем внимание на то, что информация, полученная в ходе данного онлайн-анкетирования, не является обращением граждан и требования Закона Республики Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц» на него не распространяются.