З татам можна ўсё. Сёння, 21 кастрычніка, упершыню наша краіна адзначае Дзень бацькі

А таты ў нас самыя лепшыя – строгія, важныя, вельмі занятыя, але самыя вясёлыя, клапатлівыя, разумеючыя. Толькі з вамі можна ўвесь дзень рамантаваць машыну і выпацкацца па самыя вушы, тыдзень імправізаваць, рыхтавацца, хаваць ад мамы падарунак, каб здзівіць яе на раніцу ў свята, да позняй ночы рашаць задачы па фізіцы і не заўважыць, як ад тэорыі перайшлі да практычных эксперыментаў. А дзядуля – гэта ўвогуле падарунак лёсу,
яго любоў самая моцная ў свеце. Са святам, нашы родныя!