“Зробім лес чысцей за 50 дзён” ! На Ляхавіччыне праходзіць акцыя чысціні.

Пад дэвізам “Зробім лес чысцей за 50 дзён” на Ляхавіччыне праходзіць акцыя чысціні, ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі

Паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, што праходзіць пад дэвізам “Зробім лес чысцей за 50 дзён”, Кацярына Траяноўская прапанавала сваім калегам — членам Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў . Адказ не прымусіў чакаць, абедзвюма рукамі “за”. А да такой талакі з задавальненнем далучыліся і актывісты БРСМ з каледжа, работнікі Ляхавіцкага лясгаса і старэйшыя калегі – дэпутаты райсавета.

Конкурс праходзіць да 7 лістапада, і яго чысты сэнс заключаецца ў тым, каб лясныя масівы ўздоўж аўтамабільных і чыгуначных дарог літаральна заззялі ад парадку. На Ляхавіччыне ўдача выпала садаводчаму таварыству “Дружба”. Менавіта там і шчыравалі: прыбіралі, высякалі, сабіралі і складзіравалі смецце.

Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары «Ляхавіцкага весніка».