Рэспубліканская экалагічная акцыя «Адновім лес разам” праходзіць і на Ляхавіччыне

🌿🌿🌿Сённяшняя раніца на Ляхавіччыне адзначылася зялёнай акцыяй. Працоўны дэсант дыслацыраваўся каля Вялікага Гарадзішча. Рэспубліканская экалагічная акцыя «Адновім лес разам” з кожным годам набірае абароты.

– Дэпутаты райсавета, члены раённай арганізацыі “Белая русь”, прадстаўнікі ТЦСАН, члены нашага Маладзёжнага парламента, канешне, лясгас гэтай раніцай пашчыравалі на плошчы каля чатырох гектараў. З цягам часу высаджаныя 20 тысяч саджанцаў бярозы і сасны будуць радаваць многія пакаленні беларусаў. З асаблівым пачуццём працуем, а ў Год гістарычнай памяці такая справа набывае і асаблівы сэнс. Дзякуй ляхавічанам за неабыякавасць, такая талака можа многае. А нашаму лясгасу за ідэю, магчымасць стаць удзельнікам такой важнай справы, інструменты і пасадачны матэрыял. Тым больш у раёне зараз праходзіць месячнік добраўпарадкавання, так што далучайцеся да “чыстых” спраў, ад удзелу ў іх адчуваеш сябе па-іншаму, – адзначае старшыня дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч.