Загадчык МТК у аг. Русінавічы: галоўнае, каб у маладых спецыялистаў было жаданне працаваць, а належныя ўмовы і добрая зарплата – гарантаваныя.

Аляксей КОСАЧ, загадчык МТК у аг. Русінавічы:

– Высокатэхналагічнае абсталяванне, выдатныя ўмовы ўтрымання жывёлы, камфортныя ўмовы для тутэйшых работнікаў, дастойная заработная плата – усё гэта пра новую малочнатаварную ферму ў Русінавічах. Я таксама малады спецыяліст, працую пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта ў гаспадарцы з чэрвеня гэтага года. Канешне, прыемна, што мне, маладому спецыялісту, не пабаяліся даверыць такі важны аб’ект. Буду старацца апраўдаць аказаны давер. Наш калектыў фарміруецца, але работа на МТФ ідзе поўным ходам. Канешне, будзем рады маладым перспектыўным кадрам. Галоўнае, каб у іх было жаданне працаваць, а належныя ўмовы і добрая зарплата – гарантаваныя.