Ляховичанин выполнил норматив мастера спорта
Знакаміты сваёй гісторыяй, архітэктурай, людзьмі, Полацк стаў напрыканцы кастрычніка сталіцай сучаснага беларускага дзюдо. На 3 дні, пакуль віртуозы татамі аспрэчвалі званне лепшага ў рамках Кубка Рэспублікі Беларусь. Статус спаборніцтваў, бы магнітам, прыцягнуў у горад мацнейшых у сваіх вагавых катэгорыях майстроў “гібкага шляху” (як нярэдка называюць прыхільнікаў гэтага віду адзінаборства) з розных куткоў краіны. У тым ліку і з Ляхавіч, спартыўны гонар якіх у Полацку абаранялі Уладзіслаў Цярпіцкі і Кацярына Рабцэвіч. Улад з’яўляецца другакурснікам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, а Каця сёлета стала студэнткай педуніверсітэта імя Максіма Танка. Ляхавічане па нараджэнні, яны і як дзюдаісты “склаліся” ў нашым горадзе: у сценах мясцовай ДЮСШ пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Віктара Богуша. Ён і падзяліўся з “Ляхавіцкім веснікам” падрабязнасцямі кубкавага выступлення сваіх выхаванцаў. Кацярыне не пашчасціла: пасля паспяхова завершанага першага спарынгу расклад сіл у другім паядынку вызначыла траўма нашай зямлячкі. Што называецца, лёгка і без урача лечыцца, але шлях наверх па турнірнай сетцы аказаўся закрытым. У выніку – сёмае месца.
Нягледзячы на вельмі моцны склад барцоў у вагавай катэгорыі плюс 100 кілаграмаў, выступленне Уладзіслава атрымалася не абсалютным, аднак, вельмі добрым. У кампаніі чатырох майстроў спорту і некалькіх уладальнікаў першага кваліфікацыйнага дана ён, дапусціўшы адно паражэнне, стаў трэцім прызёрам спаборніцтва. Пры гэтым і сам выканаў нарматыў майстра спорту. А майстар – гэта клас.
Іван КАВАЛЕНКА.
О! Малайца! Вiншаваннi ад грэка-рымскага барца!
Терпицкий и Рабцевич- выпускники первой школы! Удачи вам, ребята. Побед и достижений.