В Ляховичах с разницей в пару часов произошли два ДТП

Раніцай 22 лістапада ў Ляхавічах на вуліцы Інтэрнацыянальнай адбылося два ДТЗ.
Першае зарэгістравана пасля чатырох гадзін раніцы. Грузавы аўтамабіль “МАЗ”, што належыць адной з арганізацый, у момант развароту сутыкнуўся з “фордам”. У аварыіі ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.


Каля васьмі гадзін раніцы па гэтай жа вуліцы пад коламі аўтамабіля аказаўся веласіпедыст. За рулём “фальксвагена” знаходзілася 36-гадовая жыхарка раёна. Па папярэдняй інфармацыі, яна выехала з двара дома на паласу сустрэчнага руху, дзе наехала на веласіпедыста, які рухаўся па краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку.
У выніку ДТЗ 51-гадовы жыхар раёна быў гашпіталізаваны з траўмамі ў райбальніцу. Праводзіцца праверка.


Супрацоўнікі АДАІ РАУС нагадваюць удзельнікам дарожнага руху пра неабходнасць пры паездцы ўлічваць ўмовы надвор’я, быць уважлівымі пры пад’ездзе , а таксама выездзе з дваровай тэрыторыі. Веласіпедыстам ва ўмовах снегападу ці галаледзіцы для бяспекі патрэбна наогул адмовіцца ад двухколавага транспарту.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.