Моладзь у справе – і гэта галоўнае. У Ляхавічах прайшла сустрэча са старшынёй праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды», кандыдатам гістарычных навук, палітолагам і публіцыстам Вадзімам Гігіным і першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандрам Лук’янавым

Што такое нацыянальная ідэя, як працаваць з моладдзю,
як забяспечыць пераемнасць пакаленняў, што ў дзеянні азначае патрыятызм… Пра гэта і многае іншае гаварылі падчас сустрэчы са старшынёй праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды», кандыдатам гістарычных навук, палітолагам і публіцыстам Вадзімам Гігіным і першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандрам Лук’янавым, якія ў мінулы чацвер наведалі Ляхавіччыну.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Своеасаблівая дыялогавая пляцоўка разгарнулася ў ГДК, аўдыторыя – людзі зацікаўленыя. Больш за трыста прадстаўнікоў ідэалагічнага актыву раёна, прадстаўнікі розных прафесій, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна і, канешне, моладзь, актывісты БРСМ і Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім райсавеце. Тэма важная і дыскусійная – «Гістарычная памяць у справе выхавання моладзі».
Гістарычная памяць – гэта адзін з тых асноўных пластоў, якія даюць права ўсведамляць сябе тымі, кім сёння з’яўляемся. Каб мець права назваць сябе незалежнай краінай, мы прайшлі шлях выпрабаванняў, мы гістарычна даказалі, хто мы ёсць. І калі сёння хтосьці спрабуе падмяніць гісторыю, па-новаму яе напісаць, выкрасліць тыя вызначальныя падзеі, што далі нам права на свабоду, то, у першую чаргу, няхай адкажа на пытанне: ці гатовы выкрасліць словы незалежнасць, свабода і мір у сваім сённяшнім жыцці.
Шмат перадумоў спрыялі таму, каб у навучальных установах Беларусі выкрышталізаваўся такі курс, як «Гісторыя беларускай дзяржаў-
насці». Вадзім Гігін таксама адзначыў, што ўжо ўбачыў свет і першы падручнік:
– Такі прадмет будзе вывучацца на першым курсе. У першым раздзеле, напрыклад, студэнты знойдуць адказы на праблемныя пытанні: адкуль пайшла Беларусь, чыя дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, якія ў нас былі адносіны з Масквой і з Варшавай, якія статусы набывалі нашыя землі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, што для нас Кастрычніцкая рэвалюцыя, калі была ўтворана першая сучасная дзяржава, чаму БНР не з’яўлялася дзяржавай і г. д. Адна з задач, каб студэнты пасля курса гэтага прадмета не выйшлі з белымі плямамі ў гісторыі. Сучасны стан гістарычнай навукі
дазваляе нам адказаць на гэтыя пытанні.
Вадзім Гігін таксама адзначыў той момант, што сёння ідзе актыўны працэс пошуку гістарычнай праўды, і тыя падзея, якія беларусы прайшлі не так даўно, узбударажылі беларускае грамадства, прывялі да мабілізацыі патрыятычных сіл.
Нельга не пагадзіцца з тым, што ў гэтым патрыятычным выбуху вялікая роля адводзіцца моладзі, менавіта Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Яго лідар Аляксандр Лук’янаў выказаў наступнае меркаванне:
– Канешне, ключавы напрамак дзейнасці БРСМ – грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. У гэтым годзе гучна заявіў пра сябе флагманскі праект Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Хатыні. Моладзь Брэстчыны сёлета таксама шчыравала на аб’ектах рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, прымала ўдзел ў будаўніцтве музея. Можна адназначна гаварыць, што будоўля вый-
шла за межы рэспубліканскай і стала міжнацыянальнай. Гэта і студэнцкія атрады, маладыя сем’і, якія прыязджалі туды, каб аддаць даніну памяці і стаць удзельнікамі будаўніцтва. Напэўна, варта ўвесці такую традыцыю: штогод падбіраць аб’екты для маладзёжнай будоўлі. Таму што гістарычная памяць – гэта адна з базавых асноў нашай дзяржаўнасці.
Аляксандр Лук’янаў закрануў яшчэ адзін важны праект, у якім наша моладзь ужо засвяцілася, – «Лічбавая зорка».
Знакаваму памятнаму месцу прысвойваецца QR-код, каб любы, хто апынецца побач, мог даведацца пра падзеі, што тут адбываліся.
Дыялогавая пляцоўка працягнулася пытаннямі і змястоўнымі адказамі гасцей. Шчымлівы і моцны адказ атрымалі ляхавічане на пытанне, якой бачыцца краіна ў будучыні.
– У гэтым годзе давялося некалькі разоў бываць на Данбасе – у Луганску, Марыупалі, Энергадары… Хочацца сказаць: мы, беларусы, часам не вельмі цэнім свае дасягненні. Калі бываеш там, гаворыш, адкуль ты, чуеш прыемныя словы пра нашу краіну, нашага Прэзідэнта. Пра лад жыцця беларусаў, пра які яны мараць. Мы павінны навучыцца цаніць нашы дасягненні.
І вельмі важна не спыняцца на дасягнутым. Таму Беларусь павінна заставацца мірнай. Народнай – гэта значыць улада ідзе ад народа, які самастойна вызначае свой лёс і выбірае Прэзідэнта, якому давярае. Маладой – каб заўжды беларусы сябе так адчувалі.
І ў саюзе з братэрскай Расіяй. І, канешне, паспяховай, – падзяліўся Вадзім Гігін.
А яшчэ Вадзім Гігін прапанаваў глыбей паглядзець на наш беларускі лозунг «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!». А ці не гэта ёсць наша нацыянальная ідэя? Сапраўды, гэта Беларусь, якую жадаем бачыць мы, беларусы.
Шмат гаварылі і пра наступны год, пад якой назвай ён пройдзе. Гучалі розныя варыянты: і год ведаў, настаўніка, працоўнага чалавека, культурнай спадчыны… Прапаноў шмат, галоўнае – укласці ў гэтыя словы важкі сэнс, з якім мы пражывём 365 дзён, поўных патрыятычнымі справамі, высокімі памкненнямі і,
канешне, пазітыўнымі вынікамі.
Гаварылі пра імпартазамяшчальную палітыку, пошукі новых рынкаў збыту, санкцыйную палітыку ў адносінах да Беларусі. Закра-
нулі законапраект пра ВНС, падкрэслілі ўнікальнасць органа і сусветную непаўторнасць. І, здаецца, маглі працягваць змястоўны дыялог бясконца. І нават у фае спікераў акружыла моладзь – абмень-
валіся меркаваннямі, прапаноўвалі свае погляды на тыя ці іншыя падзеі, дзякавалі за сустрэчу. Вось гэта актыўнасць! Моладзь у справе – і гэта галоўнае.

Маргарыта  КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.