Заўтра зіма! А вы пераабулі сваё аўто?


У немалым аўтапарку РАНС уся тэхніка да зімы гатова! Камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 Ігар Русакевіч у службовым транспарце ўпэўнены.

Ужо заўтра пачынаецца каляндарная зіма. А гэта азначае,
што зімовыя шыны для аўто становяцца не рэкамендацыяй,
а абавязковым патрабаваннем, за парушэнне якога прадугледжаны штраф.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.