На варце працоўных правоў. У Ляхавічах прайшоў прафсаюзны прававы прыём

Больш за сотню прафсаюзных юрыстаў 24 лістапада вялі ў рэгіёнах прававыя прыёмы. У Ляхавіцкім раёне кансультавала насельніцтва па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў, галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Алена Бяляк.

Прыём прайшоў на базе Ляхавіцкага лясгаса. На яго звярнуліся жыхары раёна за адказамі на пытанні пра тэрмін пачатку працоўнага водпуску і асаблівасці добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі.
У прыватнасці, галоўны прававы інспектар працы растлумачыла, што ўдзельнікам праграмы фарміравання дадатковай пенсіі можа стаць любы працуючы беларус, за якога ўносяцца адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, і якому засталося не менш за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. А страхуе накап-ляльную пенсію дзяржаўнае прадпрыемства «Стравіта». Работнік, які заключыў дагавор добраахвотнага страхавання накапляльнай пенсіі, павінен паведаміць пра гэта свайму работадаўцу. Той, у сваю чаргу, будзе рабіць адлічэнні на асабісты рахунак працаўніка для назапашвання дадатковай пенсіі. Уступленне работніка ў новую праграму ніяк не адаб’ецца на яго працоўнай (салідарнай) пенсіі. Яе памер будзе вызначацца па тых самых правілах, што і ў работнікаў, якія не ўдзельнічаюць у добраахвотным страхаванні – зыходзячы з паказчыкаў стажу і заробку да звароту за пенсіяй.
Работнікі, якія жадаюць фарміра-ваць дадатковую накапляльную пенсію, змогуць з 1 кастрычніка 2022 г. падаваць заяву і заключаць дагавор непасрэдна ў страхоўшчыка або ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт «Стравіты». 
З выплатай узносаў на дадатковую накапляльную пенсію работніку прадастаўляецца льгота па падаходным падатку ў частцы заплачаных страхавых узносаў на будучую накапляльную пенсію. 
Пры дасягненні агульнаўста-ноўленага пенсійнага ўзросту страхоўшчык штомесяц бу-дзе выплачваць работніку дадатковую накапляльную пенсію на працягу пяці або дзесяці га-
доў (па выбары грамадзяніна). Прадугледжваецца і магчымасць наследавання накапляльнай пенсіі. 
У гэты ж дзень Алена Бяляк сумесна са старшынёй раённага ка-мітэта прафсаюза работнікаў АПК Ірынай Чура і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў правялі маніторынг умоў арганізацыі рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі ў асенне-зімовы перыяд. У цэнтры ўвагі былі наяўнасць і абсталяванне памяшканняў для абагрэву і адпачынку працаўнікоў, пакояў прыёму ежы, забяспечанасць рамонтных майстэрняў аптэчкамі першай дапамогі. У СВК «Ляхавіцкі» па гэтых пунктах заўваг няма.
Тамара ПРАКАП’ЮК,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.