Што ўбачылі карэспандэнты “ЛВ” пасля выхадных у парку адпачынку па Дзесюкевіча ў Ляхавічах?

Такую карціну карэспандэнты “ЛВ” убачылі пасля выхадных у парку адпачынку па Дзесюкевіча. Макеты з вясёлымі дзіцячымі сюжэтамі ўздоўж дарожкі праз парк нехта пабіў-паламаў-пашкодзіў.

😡 Немагчыма ўявіць, што хацеў такім штучным ўмяшаннем паказаць “аўтар” такога акту вандалізму. Але недэкватнасць і непавага да працы іншых – відавочныя

⚒ На выхадных частку макетаў супрацоўнікам камунгаса атрымалася парамантаваць, многае, на жаль, ужо немагчыма вярнуць ў першапачатковы выгляд

❗️Ну што ж, мы самі ствараем сваё асяроддзе, хочам жыць у хаосе – будзем усё крушыць, калі гаворым пра цывілізацыю – калі ласка, давайце паважаць тое, што для нас і нашых дзетак створана.