Важна ўбачыць абітурыента і яго веды. У нарадзе па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ прыняў удзел і настаўнік хіміі СШ №1 г. Ляхавічы

Уступная кампанія ў ВНУ не павінна быць латарэяй або ўдачным збегам акалічнасцей для асобных абітурыентаў.
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ, што прайшла на мінулым тыдні.

Нарада праходзіла з шырокім колам удзельнікаў. Адным з іх стаў наш зямляк – настаўнік хіміі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы» Сяргей АБЯРГАН.

– Яшчэ ў жніўні Прэзідэнт даручыў Міністэрству адукацыі вызначыцца  з правіламі ўступнай кампаніі-2023. Вынікам выканання гэтага даручэння і стала нарада ў Кіраўніка дзяржавы. У ёй, акрамя кіраўніцтва краіны і прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, прынялі ўдзел рэктары ўсіх ВНУ краіны, а таксама «каманда міністра адукацыі» ў складзе шасці чалавек: першы намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, начальнік
Мазырскага райаддзела па адукацыі, два дырэктары навучальных устаноў і два настаўнікі, адным з якіх і быў я.
Нарадзе папярэднічаў вялікі аб’ём падрыхтоўчай работы: вывучалася грамадская думка, праводзілася апытанне педагогаў, бацькоў, усіх зацікаўленых. Ішла распрацоўка прыкладных варыянтаў цэнтралізаванага экзамену, экспертыза заданняў, правядзенне пробных ЦЭ у асобных раёнах.
Я быў задзейнічаны ў двух анлайн-абмеркаваннях цэнтралізаванага экзамену. Першае – сустрэча міністра адукацыі з прадстаўнікамі педагагічнай супольнасці Брэсцкай вобласці з удзелам Нацыянальнага інстытута адукацыі, другое – агульнарэспубліканскае. Прымаў удзел і ў вочнай сустрэчы з міністрам па выніках экспертызы заданняў ЦЭ.
На нарадзе 2 снежня Прэзідэнту былі прадастаўлены матэрыялы, якія сталі вынікам маштабнай работы. Падчас абмеркавання прынята канчатковае рашэнне – цэнтралізаванаму экзамену і новаўвядзенням у адукацыі быць!
Не сакрэт, што праблема з выпускнымі экзаменамі за курс сярэдняй школы наспела даўно. Прэзідэнт яшчэ напярэдадні навучальнага года паставіў задачу не проста ацаніць веды моладзі пры паступленні, а даць магчымасць «убачыць за іспытамі кожнага абітурыента і разумець стратэгію адбору выпускнікоў у будучыні».
Увядзенне ЦЭ па двух прадметах вырашае адразу некалькі задач. Па-першае, навучэнцы сапраўды аказваюцца ў роўных умовах, паколькі заданні і кантроль праводзіцьё РІКВ. Па-другое, зніжаецца ўплыў чалавечага фактару пры ацэньванні выніковых работ. У прыкладна роўных умовах, на мой погляд, аказваюцца і настаўнікі. Калі раней экзамены «здавалі» педагогі-матэматыкі, філолагі і гісторыкі, то зараз будуць задзейнічаны практычна ўсе педагогі – з’яўляецца прамая залежнасць выбранага школьнікам другога ЦЭ і прадмета.
Вядома, што заданні ЦЭ цалкам адпавядаюць школьнай праграме, таму навучэнец, які старанна рыхтаваўся да ЦТ, нават і не адчуе нова-
ўвядзенняў.
Маецца і шэраг іншых фактараў, якія станоўча ўплываюць на магчымасць паступлення ў ВНУ таго абітурыента, хто ў 11 класе шмат часу прысвячаў вывучэнню любімага прадмета ў свабодны час.