З каледжа ў ВНУ. Навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа сустрэліся з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў

Выкладчык Гродзенскага ўніверсітэта Уладзіслаў Прасвіракоў
з навучэнцамі каледжа.

На Ляхавіччыне другі год кожны чацвёрты чацвер месяца праходзіць прафарыентацыйны дзень, прадстаўнікі службаў і арганізацый, прадпрыемстваў раёна расказваюць хлопчыкам і дзяўчынкам пра свае прафесіі і іх асаблівасці, свае ВНУ і іншыя навучальныя ўстановы Брэстчыны і краіны рэкламуюць былыя выпускнікі школ.

А яшчэ гэты дзень адметны і рэалізацыяй адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Так навучэнцы не толькі маюць магчымасць вызначаць свае прафесійныя схільнасці, але і фарміраваць інфармацыйную і медыяграматнасць, культуру.
Ляхавіцкі раён – аграрны, і важна рыхтаваць свае кадры з ліку мясцовых школьнікаў, якія пасля атрымання спецыяльнасці вернуцца на малую радзіму і будуць садзейнічаць яе развіццю.
З 30 лістапада па 2 снежня ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама арганізавала прафарыентацыйныя сустрэчы навучэнцаў  9–11-х класаў школ раёна з выкладчыкамі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
У Ляхавіцкім аграрным каледжы 1 снежня свае навучальныя ўстановы выпускным групам прэзентавалі дацэнт кафедры плодаагародніцтва і лугаводства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіслаў Прасвіракоў, а з Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай медыцыны асістэнт кафедры акушэрства Андрэй Лашко, а таксама загадчык кафедры гігіены жывёл доктар сельскагаспадарчых навук Міхаіл Карпеня. Для яго Ляхавіцкі аграрны каледж – альма-матар, адсюль пачаўся шлях у прафесію, а сёння ён з‘яўляецца старшынёй кваліфікацыйнай камісіі агракаледжа.
Да агракаляджан звяр-нуўся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык, які рас-казаў пра спецыялізацыю сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны, акрэсліў перспектывы вышэйшай адукацыі і адзначыў, што ў раёне заўсёды рады высокакваліфікаваным спе-цыялістам, якія жадаюць плённа працаваць.
Прадстаўнікі ВНУ дзяліліся з будучымі выпускнікамі
каледжа перавагамі навучання ў сваіх навучальных установах, знаёмілі з умовамі паступлення, расказвалі пра спецыяльнасці, паказвалі тэматычныя відэаролікі.


Цікавыя прэзентацыі падштурхнулі многіх каляджан задумацца пра навучанне ў ВНУ. Кацярына Кавальская закончыла агракаледж вясной і працуе ветфельчарам у «Белазем’і». Па ўмовах паступлення яна мае права на залічэнне ў ВНУ без экзаменаў на скарочаны тэрмін навучання. Малады спецыяліст у прысутнасці прадстаўніка Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта напісала заяву на паступленне ў ВНУ.
Без пяці хвілін заатэхнік Ілья Вашчылка таксама сур’ёзна зацікавіўся ўмовамі атрымання вышэйшай адукацыі ў Гродне.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.