Напішы пісьмо міністру ўнутраных спраў

Напярэдадні Новага года важна не забываць пра цуды. Бо гэта час, калі спраўджваюцца самыя запаветныя мары! Асабліва ў тых, хто здзяйсняе добрыя ўчынкі і хоча дапамагаць людзям!

Дарагі сябар! Калі ты малодшы за 14 гадоў, марыш стаць міліцыянерам, падпісаны на ўсе сацыяльныя сеткі МУС – Instagram, Facebook, TikTok, VK – і ў адыходзячым годзе вярнуў уладальніку зной-
дзены тэлефон або кашалёк, паведаміў у міліцыю пра злачынства, дапамог затрымаць зламысніка або здзейсніў іншы дастойны ўчынак, раскажы
пра гэта галоўнаму міліцыянеру краіны.
Для гэтага напішы пісьмо міністру ўнутраных спраў Кубракову Івану Уладзіміравічу. Прышлі яго па пошце ў МУС з 19 па 26 снежня ўключна.
Апоші дзень прыёму пісьмаў –
26 снежня.
У сваім пісьме абавязкова раскажы:
● якія добрыя ўчынкі ты зрабіў у 2022 годзе;
● у якой міліцэйскай службе марыш працаваць у будучыні.
Пісьмо прысылай па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, каб. 226.
Аўтараў пяці лепшых пасланняў чакаюць падарункі і наведванне навагодняй ёлкі ў Палацы Рэспублікі.
А пераможца конкурсу атрымае падарунак ад міністра ўнутраных спраў!
Уважліва сачы за навінамі.
Павер у цуд!