Ёсць цікавыя ідэі! У Ляхавічах прайшоў раённы тур рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі»

Вось ужо 12-ы год праект «100 ідэй для Беларусі», ініцыяваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, крочыць па краіне. І за гэты час стаў адной з візітовак маладзёжнага аб’яднання. Як паказвае практыка, з кожным годам праект набывае ўсё большы размах. А той факт, што кожны пяты праект за ўвесь час правядзення конкурсу рэалізаваны на практыцы, пацвярджае яго значнасць, важнасць і перспектыўнасць.

Пастаянна ўдзельнічаюць у раённым этапе і адораныя тале-
навітыя юнакі і дзяўчаты Ляхавіччыны.
– Галоўная мэта праекта – заахвочванне ініцыятывы маладых таленавітых сучаснікаў. Рэалізуецца ён праз выбар лепшых інавацыйных ідэй у розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. Асаблівая ўвага на актуальнасць тэмы, навізну і арыгінальнасць, мэты і задачы, што будуць вырашаны пры яго рэалізацыі, – падкрэсліла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Анастасія Дземідовіч.
Сёлета ў фінал раённага адборачнага тура трапілі тры работы. Якія тэмы выбралі канкурсанты, якія даследаванні праводзілі, наколькі рэальна ідэі ўвасобіць у жыццё, хто дапамагаў у падрыхтоўцы работ – пра ўсё гэта можна было даведацца на прэзентацыі.
Снітка – карысная для здароўя расліна ці пустазелле, з якім трэба змагацца? Адзінаццацікласніца гімназіі Аліна Гемвароўская правяла шматпланавую даследчую работу па азначаным пытанні, якую ўвасобіла ў праект «Выяўленне найбольш эфектыўнага экалагічнага спосабу знішчэння сніткі звычайнай».
– Гэта расліна карысна для чала-века як сродак умацавання імунітэту, бо ўтрымлівае нямала карысных рэчываў, а таксама – выдатны сродак для тых, у каго ў арганізме  не хапае жалеза. Акрамя таго
расліна – даволі смачны і ідэальны прадукт харчавання: з маладых лісцікаў гатуюць вітамінныя салаты, дадаюць у супы, а яшчэ сушаць. Карысць сніткі і ў тым, што яна ідэальны азотны кампанент угнаенняў. Ёсць у сніткі і іншы бок: яе распаўсюджанне з’яўляецца істотнай праблемай, бо замінае росту агароднінных і садовых культур. Але, лічу, што і знішчэнне павінна праходзіць як мага экалагічней, таму вырашыла разабрацца, як гэта лепш зрабіць, –
расказвае Аліна Гемвароўская.
Дапамагала дапытлівай гімназістцы разабрацца ў тэме настаўніца біялогі Ларыса Бацечка.
Аліна ў якасці будучай прафесіі марыць пра журналістыку (дарэчы, яна рэдактар гімназічнай газеты «Дзянніца»). А вось адзінаццаці-
класніца СШ № 1 Вікторыя Навіцкая выбрала для сябе адну з самых гуманных прафесій – стаяць на варце здароўя людзей. А каб стаць студэнткай медыцынскай ВНУ, паглыблена займаецца хіміяй і біялогіяй. І настолькі захапілася гэтымі прадметамі, што нават вырашыла прадставіць сваю работу на праект «100 ідэй для Беларусі». Тым больш, што вопыт удзелу ў разнастайных даследчых конкурсах, канферэнцыях у дзяўчыны ўжо  ёсць.
– Лічу, што мая тэма – «Уплыў стымулятараў на прарастанне насен-
ня цынерарыі» – зацікавіць кветка-
водаў і не толькі. Мне яе падказала настаўніца Лілія Мечыславаўна Маслоўская. Галоўнае ў нашым даследаванні тое, што тэма мае практычнае прымяненне. Працавала над яе раскрыццём з натх-
неннем і задавальненнем. Ведала, што заўсёды магу звярнуцца за дапамогай да Ліліі Мечыславаўны, – адзначае Вікторыя Навіцкая.
– Для любога настаўніка вельмі важна знайсці свайго вучня, захапіць яго ідэяй. У маёй педагагічнай практыцы было нямала такіх рабят, Вікторыя – адна з іх. З ёй камфортна працаваць, яна адгукаецца на розныя тэмы і ідэі. Упэўнена, што яна не спыніцца ў даследаваннях і ў далейшым абавязкова спраўдзіцца яе мара – стаць высакакласным хірургам, – гаворыць Лілія Маслоўская.
Рэальна, што на Ляхавіччыне пачнецца распрацоўка радовішча мелу ў прамысловых маштабах? Дзевяцікласнік СШ № 2 Сямён Глушко ўпэўнены, што для гэтага ёсць усе перадумовы. Ад неабыя-
кавага чалавека работніка Ляхавіцкага лясгаса Віктара Зайца школьнік даведаўся пра тое, што каля вёскі Альхоўцы на многіх участках можна знайсці нямала мелу.
– З’ездзіў туды, узяў узоры, праводзіў нямала эксперыментаў, даследаванняў. Падумаў, а чаму б  не памарыць пра тое, што мел можна здабываць у прамысловых маштабах. Тым больш, што кола яго выкарыстання надзвычай шырокае: для вапнавання глебы, вырабу будаўнічых матэрыялаў, а таксама для вырабу сродкаў гігіены – зубной пасты і зубнога парашку. Удзячны настаўніцы геаграфіі Марыі Ракуць і настаўніцы біялогіі Алене Бабко за падтрымку, дзейсныя парады, якія вельмі дапамаглі ў раскрыцці тэмы «Вывучэнне мелавога радовішча каля вёскі Альхоўцы Ляхавіцкага раёна. Якасная ацэнка мелавой пароды», – дзеліцца Сямён Глушко.
Тое, што экспертнаму савету ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча, намесніка старшыні райвыканкама Святланы Юрлевіч, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай рабо-
ты, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларысы Юшкевіч давядзецца нялёгка ў выбары пераможцы, было відавочна з першых хвілін абароны праектаў.
Пераможцай раённага этапу стала работа Сямёна Глушко.
Яе юнак прадставіць у абласным туры ў намінацыі «экало-
гія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапра-
цоўка прыродных рэсурсаў)». Таксама намінантам на абласную перамогу ў намінацыі «аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства» стала Вікторыя Навіцкая.
Пажадаем поспехаў нашым юным землякам.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.