У Ляхавіцкім раёне знойдзены артылерыйскія снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны

26 верасня ў дзяжурную часць РАУС звярнуўся ляхавічанін і расказаў, што падчас збору грыбоў каля Русінавічаў ён знайшоў прадметы, падобныя на снарады.

На месца здарэння была выклікана сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 33933. Да яе прыбыцця міліцыя забяспечыла ахову аб’ектаў, расказаў намеснік начальніка ААПП РАУС Сяргей ІСАХАНАЎ,

Знойдзеныя прадметы ў колькасці 30 штук, па ацэнцы спецыялістаў, з’яўляюцца артылерыйскімі снарадамі 155 калібра часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Ваеннаслужачыя абследавалі тэрыторыю і больш выбуховых прадметаў не выявілі. Снарады знішчаны.

☝️Варта ведаць, што пры знаходжанні боепрыпасаў трэба адразу паведаміць у міліцыю і ні ў якім разе не набліжацца і не чапаць патэнцыйна небяспечныя рэчы.