Учора ў Ляхавіцкім раёне знойдзены на вуліцы нежывымі два мужчыны з прыкметамі пераахаладжэння

Фота РАСК

У міліцыю патэлефанавалі з Тухавічаў, што ў двары аднаго з дамоў у снезе без прыкмет жыцця ляжыць мужчына 1958 г. н.
А ў полі, прыблізна ў трох метрах ад дарогі, паміж населенымі пунктамі Малое Гарадзішча і Волька, у снезе знаходзіўся жыхар Баранавічаў 1977 г. н.

Як расказаў начальнік РАСК Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, для вызначэння прычын смерці назначана судова-медыцынская экспертыза. Устаноўлена, што трупы абодвух мужчын не маюць цялесных пашкоджанняў.

Падчас сцюдзёнага надвор’я у зоне рызыкі пенсіянеры, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і г. д. Іх родным з мэтай папярэджання трагічных выпадкаў варта цікавіцца станам і месцам знаходжаннем сваякоў.