Хто ў Ляхавіцкім раёне далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»?

У мінулую суботу да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” творча далучылася народная эстрадная студыя “Экспрэс”, самадзейныя артысты і мастацкія калектывы Востраўскага і Тухавіцкага СДК.

-Традыцыйна напрыканцы снежня ў ГДК праводзім вялікі дабрачынны канцэрт “Калі мы разам”. Усе сродкі, сабраныя падчас яго, перадаём для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Запрашаем усіх 22 снежня на дабрачынны канцэрт, што пачнецца у 18 гадзін. Вырашылі разнастаіць і пашырыць праграму і пачалі марафон творчай талакой— сумесным выязным канцэртам,—расказвае дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юрый Грынь.

За суботні вечар самадзейныя артысты выступілі перад тухавіцкімі і востраўскімі гледачамі, А сродкі ад продажу білетаў будуць таксама пералічаны на рахунак ЦКРНіР.