Клуб ЮНЕСКА “Заранка”, які дзейнічае пры цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ляхавіцкага раёна, атрымаў статус цэнтра беларускіх народных і дзіцячых гульняў

Клуб ЮНЕСКА “Заранка”, які дзейнічае пры цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ляхавіцкага раёна больш за 18 гадоў, атрымаў статус цэнтра беларускіх народных і дзіцячых гульняў.

 Сертыфікат, што сведчыць гэта, уручаны «Заранцы» 17 снежня ў Брэсце кіраўніцтвам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”.

Дырэктар ЦКРНіР Наталля Маслоўская расказала, што праект, у які летась былі запрошаны нашы землякі, называецца “З гульнёй праз стагоддзе”.

Як актывісты “Заранкі” ездзілі ў экспедыцыі для знаёмства з гульнямі, запісвалі і развучвалі іх – у адным з нумароў “ЛВ”.