Талакой па снезе. Напрыканцы мінулага тыдня на Ляхавіччыне было даволі снежна

Напрыканцы мінулага тыдня на Ляхавіччыне, як і ўвогуле ў Брэсцкай вобласці, было даволі снежна. Асабліва разгуляліся завеі перад выхаднымі. У выніку – сумёты: ні людзям прайсці, ні тэхніцы праехаць.

У мінулую пятніцу ў Брэсцкім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне па пытанні выключэння надзвычайных сітуацый і парушэння ўмоў жыццядзейнасці насельніцтва ва ўмовах неспрыяльных умоў надвор’я. У відэафармаце ў ім удзельнічала і кіраўніцтва Ляхавіцкага райвыканкама, прадстаўнікі службаў экстран-нага рэагавання.
Ва ўзмоцненым рэжыме для ўхілення наступстваў снегападаў працавалі каму-нальная і дарожная службы. На гарадскіх вуліцах толькі ў пятніцу змагаліся са снегам шэсць адзінак тэхнікі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» і больш за 25 работнікаў ка-мунгаса. У раёне асноўны снежны ўдар прынялі на сябе ДРБУ-200, ДЭУ-23, ДЭУ-24. У бесперапынным рэжыме расчышчалі дарогі мясцовага значэння два МТЗ, чатыры МАЗы, два аўтагрэйдары, тры пагрузчыкі. Істотную дапамогу ўласнай тэхнікай і людзьмі аказалі сельгасарганізацыі і прадпрыемствы. Таксама ў поўнай гатоўнасці выйсці на дапамогу была і тэхніка павы-шанай праходнасці РАНС, якой давялося буксіраваць легкавы аўтамабіль.
Малайцы! Выдатна па-працавалі! Гэта пра ляха-віцкіх актывістаў БРСМ, якія ў мінулую суботу дружным дэсантам ачышчалі ад снегу двор і дарожкі на тэрыторыі райбальніцы. Марафон добрых спраў падхапілі і школьнікі. Так, жарабковіцкія рабяты дапамаглі расчысціць снег у дварах пажы-лых аднавяскоўцаў.
Наогул, землякі не засталіся ўбаку ад снежных праблем – выходзілі ў двары і расчышчалі дарожкі і выезды.
«ЛВ» высветліў, як сюрпрызы надвор’я паўплывалі на зімовы траўматызм. У хірургічным кабінеце паліклінікі паведа-мілі, што, як звычайна ў такі
перыяд, павялічваецца коль-касць галалёдных і хала-довых траўмаў. Кожны, хто звяртаецца за меддапамогай, яе атрымлівае. Сіноптыкі пра-гназуюць пацяпленне і снег з дажджом, галалёдзіцу. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!
Галіна КАНЬКО