Са святам «Дажынак»!

Паважаныя працаўнікі вёскі!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з паспяховым завяршэннем жніва і раённымі дажынкамі – святам хлеба і праслаўлення чалавека-працаўніка!
Праца хлебароба здаўна была самай шанаванай. Хлеб – гэта сімвал жыцця, міру, багацця і шчасця. За кожным цэнтнерам залатога збожжа новага ўраджаю стаіць самаадданая праца камбайнераў, аграномаў, інжынераў, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У зменлівых умовах надвор’я цяперашняга лета вы праявілі высокі прафесіяналізм, арганізаванасць і сапраўдную любоў да роднай зямлі. Ваша нястомная праца – гэта аснова стабільнасці нашага раёна і гарантыя харчовай бяспекі роднай Беларусі.
Дарагія землякі!
Шчыра зычым вам моцнага здароўя, сямейнага цяпла, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых працоўных перамог! Няхай каравай 2026 года будзе важкім і духмяным, а ў кожнай хаце пануюць мір, дабрабыт і згода!

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
ЛЯХАВІЦКІ  РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.