Партфель са школьным поспехам. У Ляхавіцкім раёне стартавала маштабная дабрачынная акцыя «Добры старт: дэпутацкі дэсант да 1 верасня»

Думаецца, што дабрачыннасць – гэта яшчэ адна якасць беларусаў. Дай толькі кліч, і мы тут жа лакалізуемся, аб’ядноўваемся
ў жаданні дапамагчы. І гэтыя жаданні заўжды ўвасабляюцца ў рэальнасць: у іх ёсць канкрэтныя імёны і адрасы, куды накіроўваецца дабрачынная ўвага.
Яшчэ пару сонечна-летніх імгненняў, і верасень пакліча на першы школьны ўрок. І ўсё пачнецца з новай старонкі: урокі, дамашнія заданні, кантрольныя, лабараторныя, класныя гадзіны і г. д. А пакуль школьнікі і іх бацькі хвалююцца ў віры школьных збораў, а грамадскія аб’яднанні, арганізацыі, кіраўніцтва і прадпрыемствы раёна імкнуцца зрабіць гэты працэс крышачку лягчэйшым для бацькоў і весялейшым для вучняў. Гэтымі днямі ў Першым рэгіёне стартавала маштабная дабрачынная акцыя «Добры старт: дэпутацкі дэсант да
1 верасня».
– Шлях да ведаў павінен пачынацца з добрага настрою. Напярэдадні новага навучальнага года дэпутацкі корпус Ляхавіцкага раёна ахапіў увагай у тым ліку і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Прыемна, што і грамадскія аб’яднанні БСЖ і «Белая Русь», Беларускі Чырвоны Крыж, Беларуская партыя «Белая Русь» падтрымалі ініцыятыву. Колькі нераўнадушных землякоў перадалі дзеткам свае пажаданні лёгкай і паспяховай вучобы. Прыемна, што дэпутаты райсавета таксама ў справе. Канцылярскія прылады, розныя бытавыя бонусы для дома, салодкасці для настрою – усё для камфорту нашых юных землякоў. Прыемна бачыць усмешкі рабят, падарункі – гэта заўсёды свята. А яшчэ цікава з рабятамі абмяняцца меркаваннямі наконт летняга адпачынку: яны ў прадчуванні верасня і школьных дзён, з захапленнем расказваюць пра свой адпачынак у летніках, школьных лагерах, дамашніх справах і працоўных дэсантах. Гэта здорава, – адзначыў старшыня Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.

У мінулы чацвер дэпутаты зрабілі святочную раніцу для сям’і Захаранкавых з аграгарадка Малое Гарадзішча.
У іх вялікай сям’і выхоўваецца дзевяць дзяцей, трое сталі студэнтамі ССНУ.
А ў Год беларускай жанчыны словы падзякі і кветкі – для мамы Кацярыны Васільеўны, на плячах якой незлічоная колькасць прыемных бацькоў-скіх клопатаў і, вядома ж, любві для кожнага дзіцяці.
А ў пятніцу віншавальная дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Марозам і старшынёй райсавета дэпутатаў Юрыем Чаранкевічам накіравалася па двух адрасах дамоў сямейнага тыпу – па вуліцы Інтэрнацыянальнай.
У сям’і Страмавус – 10 хлопчыкаў і дзяўчынак сядуць за школьныя парты, у Глобуз – сем. Таму канцылярскія прылады, бытавая тэхніка і іншыя бонусікі будуць нялішнімі. Падзякі ад райсавета дэпутатаў мамам – самым прыгожым і шчырым, якім
не страшныя ніякія задачы і мэты.
Яшчэ адзін адрас увагі – дом сямейнага тыпу па вуліцы Чкалава, дзе ўтульна будуе сваё жыццё сям’я Смірновых.
– Кожны з нас сёння мае магчымасць падарыць часцінку сваёй дабрыні тым, каму гэта важна і неабходна. На гэта накіравана акцыя «У школу – з Белай Руссю» аднайменнага грамадскага аб’яднання. Грэюць сэрца эмоцыі нашых юных землякоў, якія шчаслівыя ад падарункаў, эмоцый, увагі, – адзначае старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Наталля Ісаханава.

У цэнтры ўвагі юная зямлячка Сафія Гаўрыльчык, для якой верасень асаблівы – ён пачне для яе школьную гісторыю. А пакуль Сафія разам з сястрычкамі рыхтуецца да школы і атрымлівае патрэбныя падарункі да будучай вучобы. З важнай падзеяй першаклашку павіншаваў член савета Ляхавіцкага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Юрый Чаранкевіч. Цікавы факт, юная ляхавічанка нарадзілася 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У Год беларускай жанчыны ляхавічанкі даказваюць, што без мілых клапатлівых рук не абыходзіцца ні адна справа. Нават калі гутарка ідзе пра жніво. У сямейным экіпажы СВК «Ляхавіцкі» на ўборачнай-2026 працавала інспектар па кадрах Ляхавіцкага лясгаса Марта Граблюк.
Уборачная завершана, а вось віншаванні – не! У рамках акцыі «Белая Русь» – працаўнікам вёскі» Марта Граблюк прымала словы падзякі за працу і дапамогу ва ўборачнай.
Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота аўтара
і Сяргея варановіча.

