З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё банкаўскай сістэмы, а таксама ў сувязі са 100-годдзем з дня ўтварэння ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» узнагароджана дырэктар ЦБП № 117 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк»
г. Ляхавічы Рыта ПРАКУДА.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце, забеспячэнне надзейнай работы энергетычнага абсталявання і ў сувязі
з прафесійным святам – Днём энергетыка – узнагароджаны газаэлектразваршчык Ляхавіцкага раёна электрычных сетак філіяла «Баранавіцкія электрычныя сеткі» Брэсцкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Брэстэнерга» Якаў ЛІЦКЕВІЧ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад
у развіццё банкаўскай сістэмы, а таксама ў сувязі са 100-годдзем з дня ўтварэння ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» адзначана спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг другой катэгорыі сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБП № 117 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» г. Ляхавічы Алена РАБЦЭВІЧ;
за добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце, забеспячэнне надзейнай работы энергетычнага абсталявання, вялікі асабісты ўклад у развіццё энергасістэмы Брэсцкай вобласці, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём энергетыка – дыспетчар раёна сетак Ляхавіцкага раёна электрычных сетак філіяла «Баранавіцкія электрычныя сеткі» Брэсцкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Брэстэнерга» Андрэй БУЗУК.