Сто гадоў заўсёды побач. Напрыканцы снежня стагадовы юбілей адзначае «Беларусбанк»

Напрыканцы снежня стагадовы юбілей адзначае «Беларусбанк».
А гісторыя станаўлення сучаснай банкаўскай сістэмы ў Ляхавіцкім раёне бярэ пачатак з 1944 года. Менавіта тады, менш чым праз месяц пасля вызвалення ад фашыстаў, у горадзе з’явіўся ашчадны банк. Пазней эстафету ад яго пераняў філіял № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк».
Не адно пакаленне жыхароў нашага раёна памятае, як для разлікаў за камунальныя паслугі, афармлення ўкладаў, зняцця грошай з банкаўскіх рахункаў прыходзілі ў невялікі будынак па адрасе вуліца 17-га Верасня. Сёння ЦБП № 117 размешчаны ў прасторным будынку па вуліцы Леніна, 46б. Але самыя істотныя змяненні тычацца непасрэдна банкаўскіх паслуг, што аказвае банк-юбіляр.
– Пашырэнне спектра аказваемых паслуг – асаблівасць работы. Калі раней у ашчадную касу людзі ішлі, каб аформіць уклад, разлічыцца за камунальныя паслугі, то сёння колькасць нашых прапаноў істотна павялічылася. Найбольш запатрабаваныя – дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне, крэдытаванне фізічных і юрыдычных асоб, шырокая дэпазітная лінейка ўкладаў ад насельніцтва, страхаванне, афармленне плацежных банкаўскіх картак, продаж-купля валюты, грашовыя пераводы. Сёння ў райцэнтры працуе тры банкаматы і два інфакіёскі «Беларусбанка», – расказвае дырэктар ЦБП № 117 Рыта Пракуда.
«Беларусбанк» – гэта не толькі горад, банкаўскія паслугі запатрабаваны ў жыхароў сельскай мясцовасці. У нашым раёне аддзяленні «Беларусбанка» дзейнічаюць у Крывошыне, Жарабковічах, Русінавічах, Начы, Ліпску, Тухавічах, Навасёлках.
У кожным з падраздзяленняў работа адладжана да аўтаматызму, да кліентаў адносяцца з увагай і павагай, выслухаюць, растлумачаць, параяць, якім банкаўскім прадуктам лепш скарыстацца. У аснове ўсяго –прафесіяналізм.
Добрая рэпутацыя ЦБП № 117, якая склалася дзякуючы даверу яго кліентаў. І, канешне, без адказных адносін кожнага спецыяліста, зладжаных дзеянняў усяго калектыву (сёння тут працуе 28 чалавек) трымацца на плыву, заставацца запатрабаванымі, вытрым-
ліваць канкурэнцыю на рынку банкаўскіх паслуг наўрад ці атрымалася б.
Шмат функцый ускладаецца на сектар рознічнага і карпаратыўнага бізнесу, які ўзначальвае кампетэнтная і вопытная Наталля Праневіч, якая ў банкаўскай справе тры дзесяцігоддзі. Падабраць падыход да кожнага кліента, умець наладзіць кантакт, быць ветлівымі – так працуюць супрацоўнікі аперацыйнай службы пад кіраўніцтвам Ірыны Чаранкевіч, якая 29 гадоў назад пачала свой шлях у банкаўскай сферы.
Маштабную задачу вырашаюць Іна Крук і Галіна Урбановіч – спецыялісты, адказныя за ўзаемадзеянне з юрыдычнымі асобамі. У прафесіі кожная з іх – больш чым па 20 гадоў. Толькі на паспяховым рахунку і супрацоўнікі іншых службаў.
– Упэўнены, што і сёння, і заўтра нам будзе па сілах вырашэнне самых складаных задач.
А прафесіяналізм кожнага і жаданне ўдасканальвацца дазволяць падтрымліваць аўтарытэт «Беларусбанка» як стабіль-
нага і надзейнага крэдытна-фінансавага партнёра, – адзначае Рыта Пракуда. Яна вось ужо 22 гады ўпэўнена крочыць па кар’ернай лесвіцы, першай прыступкай якой стала пасада кантралёра-касіра.
Несумненна, галоўны складнік ўсіх поспехаў і дасягненняў – людзі. Высокапрафесійныя, адказныя, адданыя сваёй справе, ветлівыя і добразычлівыя – гэта ўсё пра іх, тых, хто працуе ў ЦБП. А цёплыя сяброўскія адносіны ўзаемапавагі і добрыя традыцыі, якія склаліся ў калектыве, толькі на карысць станоўчых вынікаў у рабоце. Адна з традыцый – беражлівыя адносіны да ветэранаў банкаўскай службы. Ім тут заўжды рады. Разам з цяперашнімі работнікамі Рытай Пракуда, Наталляй Праневіч, Ірынай Чаранкевіч, Аленай Рабцэвіч, Галінай Урбановіч, Аленай Ліцкевіч, Таццянай
Лабейка, Генадзіем Праневічам, Наталляй Сяргей нагрудным знакам у гонар стагоддзя «Беларусбанка» ўзнагароджаны і колішняя загадчыца аддзялення Лідзія Беляновіч і старшыня ветэранскай арганізацыі ЦБП № 117 Людміла Рытвінская.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

