«Эўрыка»… і віншаванні! Хто ў Ляхавічах стаў пераможцам інтэлектуальнай гульні «Бітва розумаў»?

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Інтэлектуальнае напружанне ледзь вытрымлівала, каб не заіскрыць, барацьба ішла за кожны правільны адказ – важны кожны бал… Гэта пра інтэлектуальную гульню «Бітва розумаў», што разгарнулася ў ГДК у мінулую сераду.

Як адзначае першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч, моладзь у спісах жаданняў наконт вольнага часу такі варыянт прасіла арганізаваць не аднойчы. Вось і ў пераднавагодні час шэсць каманд вырашылі вызначыць, хто пакіне за сабой права звацца «лепшымі маладымі розумамі».
У «Бітве розумаў» свае каманды прадставілі Маладзёжны парламент пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў – «Не чайнікі», райбальніцы – «Эўрыка», аддзел па адукацыі прадставілі дзве каманды – «Гора ад розуму» і «Арлы», малочны завод – «Ляхавічок», цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый – «Прыгажуні».
Чатыры туры былі насычаны самымі рознымі інтэлектуальнымі выпрабаваннямі: пытанні на логіку, часам даводзілася падключыць і творчае ўяўленне, дзесьці і кемлівасць, а камусьці спатрэбіліся веды і па сусветным мастацтве, і нават па музыцы. Адным словам, каб выйсці на пераможны п’едэстал, нашай працоўнай моладзі давялося добра напружыць розумы. Каманды ішлі ў агульным заліку з мінімальным разрывам.
Але ў кожнай гульні свае пера-можцы. «Лепшымі маладымі розумамі» ў першай інтэлектуальнай гульні «Бітва розумаў» сталі медыкі. Віншаванні прымала каманда «Эўрыка». Сярэбраныя прызёры –
педагогі з каманды «Арлы», на трэцюю прыступку падымаліся таксама педагогі – бронза ў каманды «Гора ад розуму».
А вось змякчыць інтэлектуальнае напружанне атрымалася ў артыстаў ГДК. І каманды, і журы, і балельшчыкі падчас гульні атрымалі зарад добрага настрою.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.