Запісы неасабістага значэння. Аддзел загса Ляхавіцкага райвыканкама сёлета адзначыў 81 год з дня ўтварэння

105 гадоў – узрост службы запісу актаў грамадзянскага стану краіны, якая сваю гісторыю адлічвае з 18 снежня 1917 года.

Менавіта ў гэты дзень быў прыняты Дэкрэт «Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў грамадзянскага стану». Дакумент пастанавіў, што грамадзянскі шлюб з’яўляецца абавязковым і мае прававыя наступствы. А ў заўвазе ўказвалася, што «царкоўны шлюб нараўне з абавязковым грамадзянскім з’яўляецца прыватнай справай тых, хто ўступае ў шлюб». У заканадаўчым акце ўстанаўліваўся прынцып добраахвотнасці шлюбу, раўнапраўя мужа і жонкі, дзяцей, народжаных у шлюбе і пазашлюбных.
За больш як стагоддзе загсы неаднойчы мянялі падначаленне і назвы. Апошнія 16 гадоў служба ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца структурным падраздзяленнем выканаўчых і распарадчых органаў.
Аддзел загса Ляхавіцкага райвыканкама сёлета 8 красавіка адзначыў 81 год з дня ўтварэння.
Першыя пасляваенныя запісы актаў грамадзянскага стану тут датаваны 21 жніўня 1944 года.
У архіве аддзела захоўваюцца дакументы аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, аб скасаванні шлюбу, смерці, устанаў-ленні бацькоўства, усынаўленні, аб перамене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, аформленыя аддзелам загса і сельвыканкамамі раёна за перыяд з 1944 года.
На 1 студзеня 2022 года ў архіве аддзела загса захоўваецца амаль 139 тысяч запісаў актаў грамадзянскага стану – 508 кніг. Тэрмін іх захоўвання ў аддзеле загса – сто гадоў, затым яны перадаюцца ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Так, да 2017 года ў аддзеле загса захоўваліся метрычныя кнігі касцёлаў і цэркваў Ляхавіччыны.
Архіўныя запісы актаў грамадзянскага стану адлюстроўваюць гісторыю краіны і раёна, мясцовых жыхароў.
У аддзелаў загса шырокае кола функцый: рэгістрацыя ўсынаўлен-
ня і ўстанаўлення бацькоўства, скасавання шлюбу, перамены імя. Акрамя таго, гэтыя падраздзяленні райвыканкама аднаўляюць страчаныя запісы актаў усіх відаў, пры неабходнасці анулююць запісы актаў, уносяць у іх змяненні, выдаюць па іх паўторныя па-
сведчанні, даведкі, працуюць з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай «Рэгістр насельніцтва», складаюць просьбы аб аказанні прававой дапамогі органам загса замежных дзяржаў і выконваюць аналагічныя просьбы, якія прыйшлі з далёкага і блізкага замежжа.
Афіцыйна прафесіі «работнік органаў загса» не існуе, але тыя, хто пра-
цуе ў гэтай галіне, абавязаны мець вышэйшую юрыдычную адукацыю.
За ўсім вядомай абрэвіятурай загс, што азначае запіс актаў грамадзянскага стану, – нябачная штодзённая карпатлівая і адказная праца. Кампетэнтнасць, дакладнасць, чуласць, душэўная цеп-
лыня, любоў да сваёй справы, уменне суперажываць – якасці, што вызначаюць супрацоўнікаў загса, якія ўносяць уклад у пабудову прававой дзяржавы і забяспечваюць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян. У свой час аддзел загса Ляхавіцкага райвыканкама ўзначальвалі Мікалай Праневіч, Аўгус-
ціна Стрыжова, Ніна Папянюк, Разалія Хмарук, Валянціна Сапун, Людміла Палтарак.

Вольга НОВІК, начальнік аддзела загса райвыканкама.