Усё лепшае – нашым дзецям. На Ляхавіччыне праходзіць дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

Незвычайныя Дзед Мароз і Снягурка ў мінулы чацвер завіталі да выхаванцаў Навасёлкаўскага, Конькаўскага і Дараўскага дзіцячых садкоў. І, канешне ж, любімыя і чаканыя навагоднія персанажы прыйшлі з падарункамі, якіх заўжды чакаюць хлопчыкі і дзяўчынкі.
– Не першы год напярэдадні навагодніх і калядных святаў стараемся парадаваць вясковых дашкалят. За кошт сродкаў «Шляху новага» набываем салодкія падарункі. І разам з супрацоўнікамі Навасёлкаўскага СДК, якія прыдумваюць цікавую забаўляльную праграму, развозім пачастункі па ўсіх дашкольных установах, што знаходзяцца на тэрыторыі нашага сельгаспрадпрыемства. Наогул, прымаем актыўны ўдзел у акцыі «Нашы дзеці». Адгукнуліся на ініцыятыву раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і аказалі дапамогу ў набыцці падарункаў для акцыі «Ёлка жадан-
няў», – расказвае намеснік дырэктара ААТ «Шлях новы» Таццяна Гатоўчыц.
Са шчаслівымі ўсмешкамі і радасным настроем дзеці сустракалі
Дзеда Мароза і Снягурку, разам вадзілі карагоды, ладзілі гульні. Падарункі атрымаў кожны з 66 дашкольнікаў.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.