Жыхары вёскі Галаўнінцы падзяліліся фотаздымкамі з “ЛВ”

Гэтымі фотаздымкамі з “ЛВ” падзяліліся жыхары вёскі Галаўнінцы, якія з абурэннем канстатавалі: «Вось такую прыгажосць пакінулі пасля сябе будаўнікі новай воданапорнай вежы… Хто гэта будзе прыбіраць?»

 Сітуацыю пракаменціраваў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі (на балансе прадпрыемства і знаходзіцца нядаўна пабудаваны аб’ект — станцыя абязжалезвання з воданапорнай вежай):

– У снежні мінулага года станцыя абязжалезвання ў Галаўнінцах уведзена ў эксплуатацыю. Усе будаўнічыя работы выконвала ПМК-13. Гэта арганізацыя і павінна праводзіць добраўпарадкаванне тэрыторыі станцыі абязжалезвання. У сувязі з тым, што ў снежні выпала нямала снегу, былі маразы, работы па навядзенні парадку не праводзіліся. Калі ўмовы надвор’я будуць спрыяць, парадак на згаданай тэрыторыі будзе наведзены работнікамі ПМК-13 у бліжэйшы час.