У «Сузор’і Зубра» на галоўнай ёлцы краіны. Юныя ляхавічане атрымалі запрашэнне на галоўную ёлку ў Палац Рэспублікі

Больш за два дзесяцігоддзі галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі дорыць дзецям казачны навагодні настрой і становіцца кульмінацыяй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Па добрай традыцыі хлопчыкаў і дзяўчынак з цудоўным святам віншуе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, які і стаў натхняльнікам маштабнага дабрачыннага праекта «Нашы дзеці».

29 снежня святочнае дзейства зноў сабрала больш за дзве ты-
сячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў краіны. Сярод шчасліўчыкаў і нашы юныя землякі – актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця і пераможцы разнастайных конкурсаў і фестываляў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў: гімназістка Кацярына Вітко, навучэнкі СШ № 1 Арына Ксёнжык і СШ № 2 Марыя Шкут.
Уражаннямі і эмоцыямі пра ўдзел у прэзідэнцкай ёлцы з «ЛВ» падзялілася васьмікласніца гімназіі Кацярына Вітко:
– Перапаўняюць радасць і гонар! Пабываць на ёлцы ў Палацы Рэспублікі – сапраўдны падарунак. І я яго атрымала! Усё спадабалася. Было весела, святочна і вельмі ўрачыста. Нас віншаваў сам Прэзідэнт! Ён пажадаў, каб мары абавязкова спраўджваліся, каб дзеці ўсміхаліся і жылі ў міры і бяспецы. Пасля шчырых слоў мы проста абавязаны добра вучыцца, любіць сваю краіну і ганарыцца
ёю, сваёй малой радзімай. Ад Прэзідэнта кожны атрымаў падару-
нак – самыя смачныя цукеркі і іншыя сюрпрызы. Дні, калі мы былі ў сталіцы, – непаўторныя. Глядзелі цыркавое прадстаўленне, у Палацы Рэспублікі – тэатралізаванае прадстаўленне «Сузор’е Зубра». Сапраўд-
ная казка з Дзедам Марозам і Снягуркай.
Паездка падарыла мне і новых сябровак – пазнаёмілася з дзяўчын-
камі са Століна, абмяняліся тэлефонамі. Буду старацца і далей удзельнічаць у конкурсах, каб мець магчымасць атрымаць запрашэнне на навагодні баль.

Фота БЕЛТА