Ліпень. Пляж. Валейбол. У Ляхавічах падведзены вынікі раённага турніру па пляжным валейболе

У ім прымалі ўдзел пяць каманд: ЦРБ, Ляхавіцкага РАНС, Івацэвіцкага РАНС, ААТ «Жарабковічы» і каманда «Сябры» з райцэнтра. Кожныя выхадныя каманды сустракаліся паспаборнічаць у майстэрстве валодання мячом.

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам. Першай стала каманда Івацэвіцкага РАНС, на другім месцы – нашы выратавальнікі, на трэцяй прыступцы п’едэстала – валейбалісты з «Жарабковічаў».

Аднак без узнагарод не застаўся ніхто: пераможцы атрымалі кубкі ад БРСМ, удзельнікаў узнагародзілі медалямі ФСК.

Ірына КУЗЬМІЧ.