Ляховичи: с 20 по 30 ноября будет усилен контроль за прохождением государственного технического осмотра транспортных средств

Выязджаць у дарогу на спраўным аўтатранспарце – залог бяспекі дарожнага руху і адно з галоўных патрабаванняў да ўсіх вадзіцеляў. Але, на жаль, часта бывае, калі людзі або не ведаюць пра нейкія нябачныя непаладкі, або ігнаруюць іх: маўляў, дробязі. У рэшце рэшт такія дробязі могуць стаць прычынай дарожна-транспартнага здарэння.

Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, папярэдзіць карыстанне няспраўнымі транспартнымі сродкамі, УДАІ МУС, УП “Белтэхагляд” і Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь праводзяць дэкаду “Дзяржтэхагляд”. З 20 па 30 лістапада будзе ўзмоцнены кантроль за праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. У першую чаргу, супрацоўнікі ДАІ і Белтэхагляду будуць звяртаць увагу на аўтамабілі, што эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама з відавочнымі неадпаведнасцямі па знешнім выглядзе.

Сцяпан ЦІТКО,

інжынер УП “Белтэхагляд”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *