Прымай падарункі, раён-імяніннік! 15 студзеня 1940 года ўтвораны Ляхавіцкі раён. З днём нараджэння, Ляхавіччына!

І зноў Ляхавіччына напярэдадні святочных падзей. 15 студзеня мы адзначым 83-годдзе з дня ўтварэння Ляхавіцкага раёна. За восем дзесяцігоддзяў шмат чаго адбылося ў жыцці нашага рэгіёна.
З якімі здабыткамі Ляхавіччына сустракае чарговы дзень нараджэння? Адказ на пытанне паспрабуюць даць землякі праз прызму знакавых падзей, чаканых адкрыццяў, высокіх працоўных дасягненняў – усяго, чым стаў адметны 2022 год.

Уладзімір ПЛЕСКАЦЭВІЧ, старшыня Ганчароўскага сельвыканкама:
–Сіла – у адзінстве. Агульнымі намаганнямі можна справіцца з любой, нават самай складанай, задачай. Па ініцыятыве раённай улады летась былі распачаты аднаўленчыя і рамонтныя работы на свяшчэнным для жыхароў раёна месцы – Кургане Славы. У гэтых мясцінах у Вялікую Айчынную вайну вяліся жорсткія баі Чырвонай Арміі з фашысцкімі карнікамі.
Летась прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, раённай улады, дэпутацкага корпуса раёна працавалі на Кургане падчас месячнікаў добраўпарадкавання, суботнікаў, з працоўнымі дэсантамі выязджалі навучэнцы школ і аграрнага каледжа, актывісты БРСМ. Зроблена многае. Абноўлены Курган Славы сустрэў землякоў 9 мая на ўшанаваннях у гонар 77-годдзя Вялікай Перамогі.
А праз паўтара месяца 22 чэрвеня тут адбыўся мітынг-рэквіем – даніна павагі тым, хто загінуў, абараняючы свабоду і незалежнасць краіны.
Напачатку мінулага чэрвеня на тэрыторыі Ганчароўскага сельсавета адбылася яшчэ адна гістарычная па-
дзея – адкрылася чарговая трагічная старонка Вялікай Айчыннай вайны. У выніку пошукавых работ падчас расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, быў выяўлены яшчэ адзін факт генацыду беларускага народа. На ўскрайку лесу паміж Куршынавічамі і Новымі Будамі знойдзена магіла, у якой пахаваны расстраляныя фашыстамі мірныя жыхары. У жніўні 2022 года астанкі
63 забітых гітлераўцамі дарослых і дзяцей перапахаваны ў брацкай магіле ў Ляхавічах.

Уладзімір КСЁНЖЫК, намеснік старшыні СВК «Ляхавіцкі»:
– Без перабольшвання, мінулы год для нашай гаспадаркі стаў па-
спяховым па многіх накірунках. А першынство – у адкрыцця новага
малочнатаварнага комплексу, разлічанага на ўтрыманне 720 жывёл у аграгарадку Русінавічы. Зараз там абжываюцца 430 кароў. Са снежня мінулага года па пачатак студзеня бягучага на новай МТК нарадзілася
27 цялятак. Для камфортнага ўтрымання маладняку набылі 60 домі-
каў, 30 з якіх усталяваны ўжо.
Новыя памяшканні, сучаснае тэхналагічнае абсталяванне, выдатныя ўмовы працы для работнікаў і жывёлы – усё гэта грунтоўная аснова для атрымання высокіх надояў і прываг. Па выніках 2022-га надаілі 8846 кілаграмаў ад кожнай рагулі. Разлічваем сёлета на плюс!
У выдатным раённым паказчыку на ўборцы збожжавых і зернебабовых таксама ёсць заслуга і «Ляхавіцкага», ураджай летась атрымалі дастойны.
З найлепшымі спадзяваннямі калектыў «Ляхавіцкага» крочыў і ў 2023 год.

Святлана САЛАСЦЕЕВА, майстар участка «Добраўпарадкаванне» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»:
– Нават не перадаць словамі той усеагульны ўздым, які суправаджаў падрыхтоўку да 525-годдзя роднага горада. Дзякуючы нашым працавітым і таленавітым землякам, горад-імяніннік атрымаў мноства падарункаў у выглядзе кветкавых кампазіцый і клумбаў, малых скульптурных формаў і арт-аб’ектаў. Усё гэта хараство ўпрыгожыла вуліцы і плошчы, паркі і скверы райцэнтра, зону адпачынку на рацэ Ведзьме, дваровыя тэрыторыі шмакватэрнікаў і стадыён. Аўтары агульнага добраўпарадкавання – прадпрыемствы і арганізацыі, а таксама гаспадары прыватнага сектара. З любоўю і клопатам упрыгожвалі Ляхавічы і работнікі камунгаса. Калектыўна працавалі над кожнай творчай задумкай, а потым з энтузіязмам увасаблялі яе ў жыццё.
І пасля святкавання свайго юбілею райцэнтр працягваў прымаць падарункі, адзін з якіх – новая кацельня, прыстасаваная для работы на драўнінных шчэпках.
Вяртаючыся да тэмы добраўпарадкавання, хачу ўзгадаць і акцыі «Сад надзеі», «Пасадзі дрэва героя», месячнікі па навядзенні чысціні і парадку, калі Ляхавіччына азелянялася і папаўнялася новымі астраўкамі чысціні і парадку.

Валянціна РУСАКЕВІЧ, дырэктар СДЮШАР:
– Летась адбылася доўгачаканая падзея. Напрыканцы верасня спар-
тыўная абноўка ўпрыгожыла стадыён «Колас» – пасля рэканструкцыі прынялі аматараў спорту і здаровага ладу жыцця новыя бегавыя дарожкі. Гэта падзея супала са стартам ІІ адкрытага турніру па лёгкай атлетыцы памяці чэмпіёна Еўропы нашага славутага земляка Генадзія Валюкевіча.
Традыцыйна СДЮШАР атрымала і навагодні падарунак ад кіраўніцтва раёна, на гэты раз – спартыўны інвентар для ўсіх аддзяленняў і музычную апаратуру для суправаджэння спаборніцтваў. А наш падарунак раёну – неаднаразовыя паспяховыя выступленні выхаванцаў СДЮШАР на спартыўных стартах.

Віталій ТОЛКАЧ, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні і настаўнік гісторыі СШ № 2:
– Выхаваць сапраўднага грамадзяніна, патрыёта, які любіць Беларусь і сваю малую радзіму, – адна з асноўных задач, якую вырашаюць ва ўстановах адукацыі. 2022-і ў краіне прайшоў пад знакам Года гістарычнай памяці. Рабяты з 1 па 11 класы разам з педагогамі пабывалі на шматлікіх экскурсійных маршрутах, удзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах, акцыях, конкурсах, фестывалях, алімпіядах, дзе лейтматывам было знаёмства з гісторыяй Беларусі, асноўнымі падзеямі, што адбываліся на працягу ўсіх этапаў яе існавання, знакамітымі продкамі, якія ўслаўлялі дзяржаву. І, канешне, асаблівая ўвага – гераічнай і шчымлівай тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Нягледзячы на непамерна цяжкі фашысцкі прыгнёт, народ не скарыўся, а даў жорсткі адпор акупантам і іх прыспешнікам. Многія загінулі ў барацьбе з фашызмам, але памяць пра іх жыве ў памяці ўдзячных нашчадкаў. На змену юным следапытам, якія ў
СШ № 2 займаліся пошукавай работай у мінулым стагоддзі, прыйшлі сённяшнія вучні. Удзельнікі пошукава-даследчага атрада «Следапыты» праводзяць пошукавую работу і адкрываюць новыя невядомыя старонкі вайны. А тыя героі, чые імёны яшчэ ўчора былі невядомыя, сёння занатаваны ў граніце на помніках.
Бадай самая знамянальная і вызначальная падзея – адкрыццё напачатку 2022 года ў музеі баявой і працоўнай славы СШ № 2 экспазіцыі «Памяць не памірае», прысвечанай тэме генацыду беларускага народа. З экспазіцыяй азнаёміліся не толькі навучэнцы ўсіх школ раёна, прыходзілі на экскурсіі працоўныя калектывы.

Людміла ЮНІК, дырэктар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:
– З наваселлем! Такія віншаванні напрыканцы мінулага года атрымлівалі выхаванцы і педагогі ЦДАДіМ. Пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі адкрыты наш цэнтр! У кожным пакоі для заняткаў, выставачнай, актавай, танцавальнай залах – усё, што неабходна для развіцця творчай асобы юных землякоў. Сёння па васьмі розных накірунках у 132 групах у ЦДАДіМ займаюцца больш за 1220 хлопчыкаў і дзяўчынак. Цудоўна, што стары новы будынак зноў напоўніўся звонкімі дзіцячымі галасамі, і што рабяты з задавальненнем спяшаюцца ў вольны ад вучобы час сюды на заняткі.

Аляксандр ВАШЧУК, дырэктар ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»:
– Паспяховы, прадукцыйны, выніковы – такім стаў мінулы год для нашага завода. Мы распрацоўвалі новыя рэцэпты і віды прадукцыі, працавалі над яе якасцю, пашыралі рынкі збыту, прадумвалі крокі ўдасканалення вытворчасці. Здорава, што большасць з запланаванага стала рэальнасцю.
Самы галоўны леташні і не толькі здабытак – ляхавіцкая кансерваваная агароднінная і садавінная прадукцыя па-ранейшаму запатрабавана і карыстаецца ўстойлівым пакупніцкім попытам і ў Беларусі, і за яе межамі.
Мінулы год прынёс нямала перамог на разнастайных конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Пералічу толькі некаторыя з іх: «Лідар спажывецкага рынку», «Прадукт года», «Народная марка», «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Канешне, такая высокая адзнака за працу абавязвае наш калектыў імкнуцца да новых вытворчых вяршынь.

Падрыхтавала Галіна КАНЬКО.