Старэйшаму пакаленню прысвячаецца. Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы» крочыць па Ляхавіччыне

Рэспубліканская акцыя «Ад усёй душы», ініцыяваная Кіраўніком дзяржавы, аб’ядноўвае землякоў у дапамозе і стварэнні святочнага настрою прадстаўнікам старэйшага пакалення.

Днямі да віншавальнага марафону далучылася раённая арганізацыя «Белай Русі». У аграгарадку Нача да пажылых землякоў завіталі члены пярвічкі «Белай Русі» тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыня мясцовага сельвыканкама Вячаслаў Новік, прадстаўнік брацтва ў гонар прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага і Ляхавіцкага іерэй Уладзіслаў Прымшыц, піянеры, валанцёры і педагогі Начаўскай СШ.
Шчыра і цёпла вінша-валі госці аграгараджан, адрасавалі ім пажаданні здароўя і даўгалецця. Дзед Мароз і Снягурка ўручылі ад раённай арганізацыі «Белай Русі» навагоднія падарункі.


Эстафету ўвагі да старэйшага пакалення прадоўжыў калектыў Ляхавіцкага раёна электрасетак. Супрацоўнікі арганізацыі заўсёды з павагай ставяцца да сваіх ветэранаў.
11-12 студзеня начальнік РЭС Віктар Станкевіч разам з калегамі наведалі былых працаўнікоў, узрост якіх пайшоў на восьмы дзясятак. Цудоўным дапаўненнем да шчырых слоў удзячнасці і віншаванняў з навагоднімі і каляднымі святамі сталі падарункі – харчовыя наборы, набытыя за сродкі, сабраныя працаўнікамі раёна электрасетак.

Рамашкі, Падлессе, Зарытава, Жарабковічы, Канюхі – віншавальны маршрут рабят з Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча і старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Вольгі Бурак, старшыні мясцовага сельвыканкама Ніны Булатай. Ад усё душы яны віншавалі пажылых вяскоўцаў са святамі. У год міру і стварэння ад «Школы міру» (такі статус мае Жарабковіцкая СШ імя М. Г. Мінкевіча) – мірныя сувеніры, зробленыя рукамі навучэнцаў, – папяровыя галубы.
Не толькі з падарункамі і букетам віншаванняў гасцявалі яны ў дамах пажылых. Рабяты арганіза-валі сапраўдны канцэрт з баянам і акардэонам. У Падлессі да віншавальнай групы далучыўся і сама-дзейны калектыў мясцовага СДК. Атрымалася ярка, песенна і вельмі весела.
– Упэўнены, што нашым землякам залатога ўзросту, акрамя бытавой дапамогі, вельмі важна ведаць, што пра іх не забываюць. Добрае слова, увага і шчыры саўдзел у жыцці здольны зрабіць цуд. Для навучэнцаў вопыт і веды старэйшага пакалення – прыклад любві да роднага краю, мудры наказ, а яшчэ цікавыя ўспаміны пра працоўныя будні. Гэта патрэбна нам усім, – упэўнена дырэктар Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча старшыня раённай арганізацыі БСЖ Вольга Бурак.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.