«Гарэзлікі» з Падлесся Ляхавіцкага раёна дораць радасць людзям

Акцыі » Нашы дзеці», «Ад усёй душы» ,  выступленні ад усяго сэрца,  рэпетыцыі — усё гэта яны — «Гарэзлікі». » Гарэзлікі»-  выхаванцы бібліягуртка Падлескай сельскай бібліятэкі, выхаванцы васкрэснай школы, вучні 1-6 класаў Падлескай базавай школы, якія ў рамках рэсурснага цэнтра займаюцца адной справай  — дораць людзям радасць. Праз праваслаўныя песні, танцы, вершы рабяты віншуюць як людзей старэйшага пакалення, так і дзетак.

Вось і ў гэтыя святочныя дні рабяты гастраліравалі з каляднай п’ есай » Дапамагаць усім». Нястомныя, актыўныя, таленавітыя і шчырыя, заўсёды гатовыя да новага і цікавага . Першае пакаленне » Гарэзлікаў» ужо стали дарослымідарослыя юнакі і дзяўчаты. У некаторых ёсць ужо і свае дзеці. У гэтым годзе актывізаваліся бацькі выхаванцаў і мы разам можам яшчэ болей. Новы настаяцель храма айцец Уладзіслаў прыводзіць займацца ў гурток і васкрэсную школу свайго старэйшага сына, і той з задавальненнем спяшаецца прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах. Рабяты растуць міласэрнымі, добрымі, уважлівымі, духоўна багатымі, любячымі сваю радзіму, сваю вёску, гатовыя прыйсці на дапамогу пажылым людзям і хто патрабуе ўвагі.

Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.