Ці хапае класу святла? Ляхавіцкі райЦГіЭ пастаянна праводзіць кантрольна- наглядныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі раёна

Важна, каб хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся ў школе ў спрыяльных і належных умовах з выкананнем усіх санітарных і гігіенічных нормаў і правілаў.

Ляхавіцкі райЦГіЭ пастаянна праводзіць кантрольна-
наглядныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі раёна
па пытаннях выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў. Супрацоўнікі санітарнай службы праводзяць лабараторныя даследаванні вытворчага асяроддзя вучэбных класаў, спартыўных залаў, працоўных майстэрняў, кабінетаў абслуговай працы. У цэнтры ўвагі – мікраклімат, асветленасць, шум, пыл і іншыя фактары, якія ўплываюць на здароўе школьнікаў.
Так, у снежні 2022 года наглядныя мерапрыемствы прайшлі ў Навасёлкаўскай СШ і СШ № 1 горада Ляхавічы. На момант правядзення вымярэнняў вынікі адпавядалі гігіенічным нарматывам. Зараз аналагічная праверка праходзіць у СШ № 2. Не менш чым раз у год такога кшталту наглядна-кантрольныя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх установах адукацыі раёна.

Вольга ЖУК, урач-гігіеніст райЦГіЭ.