Патрыятычны прыпынак на «Зімовым маршруце». У Ляхавіцкім раён завітаў рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект БРСМ
Гэтымі зімовымі днямі Ляхавіччына адчула небывалую маладзёжную энергію і патрыятычны ўздым. Спачатку ў раёне працаваў інтэрнацыянальны атрад «Зорны фэст» у межах юбілейнага Зорнага паходу БДПУ імя М. Танка. А напачатку лютага ў раён завітаў рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект БРСМ «Зімовы маршрут».

Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях, абараняючы наш раён ад фашыстаў.
Пяты «Зімовы маршрут» сёлета праходзіць з 27 студзеня
па 9 лютага па 22 раёнах Беларусі. Атрад «Шлях адзінства» імя Героя Савецкага Саюза М. М. Расковай прыбыў у наш раён.
Першай кропкай «Зімовага маршруту» ў Ляхавіцкім раёне
стала Малагарадзішчанская СШ.
Тут, а назаўтра ў Навасёлкаўскай СШ імя Г. Ф. Нагорнага байцы зводнага атрада «Шлях адзінства» – студэнты розных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі – правялі для школьнікаў майстар-класы і інтэрактыўныя заняткі, навукова-гульнявую віктарыну «Мірны атам», пазнавальную праграму па папулярызацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і будатра-
даўскага руху, прафарыентацыйную праграму «Таленты будучыні», канцэрты. Яшчэ адна традыцыя «Зімовага маршруту» – гісторыка-
патрыятычны праект «Лічбавая зорка».
– Сутнасць праекта ў тым, што кожнаму знакаваму месцу прысвойваецца QR-код, праз які можна перайсці на старонку сайта «Лічбавая зорка», дзе размешчана падрабязная інфармацыя пра помнікі, месцы, падзеі. На сёння ў Ляхавіцкім раёне шыльда з QR-кодам усталявана на васьмі памятных аб’ектах. Прымаючы ўдзел у праекце, мы, сённяшнія пакаленні маладых, аддаём даніну павагі загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, вывучаем гісторыю, знаёмімся з помнікам баявой славы, якія ўвекавечваюць падзеі ваенных часоў, – расказвае першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Анастасія Дземідовіч.
У зацікаўленым, канструктыўным фармаце прайшла сустрэча ўдзельнікаў атрада «Шлях адзінства» з кіраўніцтвам раёна. Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз расказаў студэнтам пра Ляхавіцкі раён – сацыяльны і эканамічны складнік. Ад студатрадаўцаў прагучала нямала пытанняў. У прыватнасці яны цікавіліся, якія ўмовы ствараюцца ў раёне для замацавання маладых спецыялістаў, якімі якасцямі неабходна валодаць, каб дабіцца поспехаў у кар’еры.
На адным дыханні з мноствам эмоцый прайшла экскурсія ў музеі баявой і працоўнай славы СШ № 2. На дыялогавай пляцоўцы «Дыялог пакаленняў» студатрадаўцы сустрэліся з ветэранамі камсамольскага руху Ляхавіччыны Ганнай Малевіч і Мікалаем Юруцём, якія падзяліліся ўспамінамі пра сваё багатае на падзеі камсамольскае жыццё. Моладзь з інтарэсам слухала натхнёныя ўспаміны суразмоўцаў старэйшага пакалення, захапляючыся іх энергіяй, мэтанакіраванасцю.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Марыя САРАКАВІК, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама:
– Ляхавіччына багата сваімі традыцыямі. Землякі заўжды сардэчна
сустракаюць гасцей, расказваюць пра гісторыю раёна, славутых
людзей. Асаблівая гераічная і ў той жа час трагічная старонка звязана з Вялікай Айчыннай вайной. Сустрэча з будатрадаўцамі – гэта не толькі гульні, асветніцкія і прафарыентацыйныя праграмы, канцэрты і добрыя справы. Важны аспект патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, якое павінна ведаць гісторыю і любіць сваю Радзіму – Беларусь.
Арцём ЧЫРКОЎ, камандзір студатрада «Шлях адзінства»:
– У межах праекта сустракаемся з навучэнцамі ўстаноў адукацыі, арганізоўваем разнастайныя прафарыентацыйныя праграмы, расказваем пра напрамкі дзейнасці БРСМ, пра студэнцкія атрады. Акрамя таго, на працягу ўсяго «Зімовага маршруту» аказваем шэфскую дапамогу грамадзянам розных сацыяльных катэгорый, арганізоўваем творчыя вечарыны і канцэрты, добраўпарадкуем сацыяльна-культурныя аб’екты. Яшчэ адзін важны момант: студатрадаўцы прадстаўляюць распрацоўку «Хранограф гістарычнай памяці» – адукацыйную гульню па найбольш важных датах і падзеях Вялікай Айчыннай вайны. А сёлета гэты праект мае асаблівае значэнне, бо прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Я не аднойчы ўдзельнічаў у «Зімовым маршруце», калі быў студэнтам
Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога.
І цяпер, калі працую на ААТ «Гомсельмаш», з задавальненнем прыняў запрашэнне. Асноўнае, што набыў за гэты час, – безліч эмоцый ад
сустрэч са школьнікамі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ветэранамі камсамольскага і будатрадаўскага руху – гэта запал энергіі і непаўторны вопыт.
Станіслаў САКУЦЬ, навучэнец 9-га класа Малагарадзішчанскай СШ:
– Наша школа старанна рыхтавалася да гэтай сустрэчы, бо ўпершыню ў госці прыязджаюць будатрадаўцы з усёй Беларусі. Было вельмі цікава. Напрыклад, для дзевяцікласнікаў праводзілася праграма-віктарына, дзе ўсе пытанні тычыліся атамнай энергетыкі, шмат тэм прысвечана мірнаму атаму і першай беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Наша каманда заняла другое месца. Вельмі ўзрушыла тое, што брацкая магіла ў Завінні, над якой мы трымаем шэфства, цяпер у складзе праекта «Лічбавая зорка», і кожны жадаючы праз QR-код можа даведацца гісторыю помніка.

