У Ляхавіцкім раёне рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен пройдзе ў гімназіі

Усе 11-класнікі краіны, а гэта амаль 53 тысячы чалавек, 28 студзеня прымуць удзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене. У Міністэрстве адукацыі заявілі, што гэта неабходна для таго, каб адпрацаваць працэдуру правядзення новай формы атэстацыі выпускнікоў школ. Акрамя таго, пры выяўленні любых нюансаў будзе час аператыўна іх устараніць. А зрабіць гэта трэба будзе да мая, таму што 14-га стартуе ЦЭ з рускай або беларускай мовы (на выбар абітурыента), 21 мая будзе здавацца прадмет на выбар. Далей прадугледжана здача экзаменаў у рэзервовыя дні, такія ж ёсць у ліпені і жніўні. У адукацыйным ведамстве запэўнілі, што рэзультат, атрыманы на рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене, нікуды не пойдзе і ні на што не паўплывае.
Для рэпетыцыі ЦЭ будуць задзейнічаны ўсе 144 пункты здачы па краіне. «Школьнікам на месца трэба прыбыць з пропускам і пасведчаннем асобы. Гэта павінен быць дакумент, на якім ёсць фатаграфія, пячатка, інакш кажучы гэта або пашпарт, а калі пашпарт згублены, то даведка з міліцыі спецыяльнай формы. Трэба мець пры сабе гелевую ручку чорнага колеру. Тым, хто будзе здаваць хімію або фізіку, дазваляецца мець пры сабе просты калькулятар без дадатковых функцый. У астатнім дзейнічаюць прывычныя правілы ЦТ», – праінфармавалі ў РІКВ.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Дарэчы, у Ляхавіцкім раёне рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен пройдзе ў гімназіі. Удзел у ім прымуць усе 150 выпускнікоў школ раёна, якія здадуць па выбары адзін з дзевяці экзаменаў.
Як расказала намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік, будзе арганізаваны падвоз школьнікаў да пункта рэпетыцыйнага ЦЭ.