Праз мост выпрабаванняў. З якой праблемай звярнуліся ляхавічане на гарачую лінію «ЛВ»

Стан дарожнага пакрыцця моста ў райцэнтры па вуліцы Леніна апошнім часам – тэма зваротаў на гарачую лінію «ЛВ», а таксама абмеркаванняў у сацыяльных сетках.


На гэтым тыдні на згаданым участку дарогі праводзіліся рамонтныя работы. Сітуацыю пракаменціраваў дырэктар Ляхавіцкага камунгаса Андрэй Чайкоўскі:
– Неспрыяльныя ўмовы надвор’я на стан пакрыцця гарадскіх дарог паўплывалі адчувальна. Ямы, выбоіны пасля такой зімы для нас не сюрпрыз. Будзем паступова рамантаваць. Праблема з мостам не новая. Адназначна, там патрабуецца рамонт дарожнага пакрыцця. Як правіла, на летні сезон мы плануем работы па рамонце дарожнага пакрыцця, якое мае патрэбу ў больш глабальным бягучым рамонце. Такі рамонт лепш выконваць у сухое цёплае надвор’е. Бессэнсоўна «латаць» мост асфальтам, гэта вырашае праблему на вельмі непрацяглы тэрмін, таму пакуль дапамагае дарожная плітка. Чакаем фінансаванне і спрыяльнае надвор’е